wd wp Пошук:

Артэрыяльная гіпертэнзія

Артэрыяльная гіпертэнзія (АГ, Гіпертанія) — устойлівае падвышэнне сісталічнага артэрыяльнага ціску ≥140 мм рт. сл. і/ці дыясталічнага артэрыяльнага ціску ≥ 90 мм рт.сл. у асоб, якія не прымалі гіпатэнзіўную тэрапію[3].Артэрыяльная гіпертэнзія можа быць першаснай (калі яе этыялогія невядома, так званая “эсэнцыяльная гіпертэнзія”) і другасная (выкліканая захворваннямі нырак, збоямі у рабоце эндакрыннай сістэмы, каарктацыяй аорты і іншымі прычынамі).[4] Эсенціальная артэрыяльная гіпертэнзія складае 90-95 % выпадкаў АГ. У астатніх выпадках дыягнастуюць другасныя, сімптаматычныя артэрыяльныя гіпертэнзіі: нырачныя (нефрагенныя) 3-4 %, эндакрынныя 0,1-0,3 %, гемадынамічныя, неўралагічныя, стрэсавыя, абумоўленыя прыёмам некаторых рэчываў і АГ цяжарных, пры якіх павышэнне ціску крыві з’яўляецца адным з сімптомаў асноўнага захворвання. Ад ускладненняў хваробы ўзнікаюць сардэчная астма(англ.) бел., кровазліццё ў мозг (інсульт) і нырачная недастатковасць(англ.) бел., параліч(англ.) бел. аднаго з бакоў цела і гіпертанічны крыз(англ.) бел.. АГ зарэгістравана прыкладна ў 1 млрд. чалавек ва ўсім свеце[5]. У 2009 г. павышаны ціск мелі 1,3 млн жыхароў Беларусі[6].

Фактары рызыкі

Да фактараў высокай рызыкі развіцця ішэмічнай хваробы сэрца адносяць цукровы дыябет, хранічныя захворванні нырак, пашкоджанні сонных і перыферычных артэрый, анеўрызму брушной аорты, рызыка па шкале Фрамінгейма больш за 10%.[4]

Таксама хваробе спрыяе паленне, нервовае напружанне, страх, няўпэўненасць і нявырашаны ўнутраны канфлікт, залішні шум і гучная музыка, тлустая, салёная і вострая ежа, маларухомы лад жыцця(англ.) бел..

Праявы

Пры пачатковай ступені хваробы назіраецца галаўны боль, пачашчанае сэрцабіцце i адчуванне цяжкасці ў патыліцы(англ.) бел.. Пры ўстойлівай ступені з’яўляецца галавакружэнне, боль у вобласці сэрца, «аняменне» рук i ног, мільганне «мушак» перад вачыма, пагаршаецца зрок. Таксама адзначаецца разлад сну(англ.) бел., хуткая стамляльнасць i раздражняльнасць. У трэцяй ступені хваробы ўзнікае млоснасць i слабасць, ацёкі і задышка[7].

Лячэнне

Асноўнай мэтай лячэння хворых АГ з’яўляецца максімальнае зніжэнне смяротнасці і рызыкі развіцця ўскладненняў, а таксама палепшанне якасці жыццця. Таму лічыцца неабходным паніжэнне артэрыяльнага ціску да аптымальнага ўзроўню:

Для лячэння АГ ужываюцца шматлікія групы прэпаратаў: дыўрэтыкі, α- і β- адрэнергічныя блакатары, блакатыры кальцыевых каналаў, інгібітары АПФ, антаганісты рэцэптараў ангіятэнзіна II і іншыя анцігепертэнзіўныя прэпараты.

Абсалютнай большасці пацыентаў для адэкватнага кантролю АЦ паказана назначэнне камбінацыі анцігіпертэнзіўных прэпаратаў.

Важным з’яўляецца таксама дасягненне адваротнага развіцця абумоўленных АГ змен з боку сардэчна-сасудзістай сістэмы (гіпертрафіі левага страўнічка, фіброзу сасудзістай сценкі і пратэінурыі).[4]

Прадухіленне хваробы

Прадухіленне хваробы ўлучае адмаўленне палення і ўжывання спіртовых напояў, устойлівы расклад працы і адпачынку(англ.) бел., 9-гадзінны начны сон і дзённы сон на працягу 1,5 гадзіны, жвавы адпачынак у выхадныя дні і паўсядзённае размінанне, змяншэнне ўжывання жывёльных тлушчаў і тлустага мяса (найперш свініны), выключэнне багатай на халестэрын ежы (смятана, ікра, курыны жаўток, мазгі, масла, ныркі, печань і смятана) і абмежаванне спажывання солі 4 грамамі ў суткі. Таксама мэтазгодна спажываць ежу, багатую на ёд (кальмары, крабы, крыветкі і марская капуста), калій (гародніна, какава, садавіна і ягады) і магній (гарох, Пасяўны гарох, інжыр, кукуруза, курага, разынкі, соя, фасоля і фінікі).

Класіфікацыя ўзроўняў артэрыяльнага ціску ў асоб сталей за 18 год

Рэкамендацыі WHO,2013 Сісталічны АЦ,

мм.рт.сл.

Дыясталічны АЦ,

мм.рт.сл.

Аптымальны ніжэй 120 ніжэй 80
Нармальны 120-129 80-84
Высокі нармальны 130-139 85-89
Артэрыяльная гіпертэнзія

Ступень 1

Ступень 2

Ступень 3

140-159

160-179

не ніжэй 180

90-99

100-109

не ніжэй 110

Ізаляваная сісталічная не ніжэй 140 ніжэй 90

У выпадку, калі сісталічны і дыясталічны ціск адпавядаюць розным ступеням цяжкасці гіпертэнзіі, узровень артэрыяльнага ціску адносяць да больш высокай катэгорыі.

[4]

Зноскі

  1. 1 2 Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. 1 2 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 3 жніўня 2018.
  3. Трошина А.А., Потешкина Н.Г. Артериальная гипертензия при коморбидной патологии: вопросы терапии // РМЖ. 2015. №27. С. 1630-1632
  4. 1 2 3 4 Мартов В.Ю., Окороков А.Н. Лекарственные средства в практике врача. – М:. Мед.лит.,2010. – 2-е изд., перераб. и доп. – С.203-204
  5. A global brief on Hypertension. Silent killer, global public health crisis. © World Health Organization 2013. Are available on the WHO web site (www.who.int) World Health Organization, 20 Avenue Appia, 1211 Geneva 27, Switzerland. Document number: WHO/DCO/WHD/2013.2.
  6. Вольга Швайко, БелТА. Аднымі медыкаментамі артэрыяльную гіпертэнзію не перамагчы // Звязда : Газета. — 16 красавіка 2009. — № 71 (26429). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  7. Вольга Шаўко. Нервовасць і раздражняльнасць — спадарожнікі гіпертаніі // Звязда : Газета. — 24 чэрвеня 2004. — № 154 (25167). — ISSN 1990-763x.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Захворванні сасудаў
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кардыялогія