wd wp Пошук:

Нацыянальная парламенцкая бібліятэка Японіі

Нацыянальная парламенцкая бібліятэка (яп.: 国立国会図書館) — адзіная нацыянальная бібліятэка Японіі. Адна з найбуйнейшых бібліятэк свету. Была заснавана ў 1948 для выкарыстання членамі Парламента Японіі. Па сваіх мэтах і магчымасцях бібліятэка параўнальная з Бібліятэкай Кангрэса (ЗША). Нацыянальная парламенцкая бібліятэка складаецца з двух асноўных аддзяленняў у Токіа і Кіёта, і больш малых.

Галоўны будынак Такійскага аддзялення Нацыянальнай парламенцкай бібліятэкі
Галоўны будынак Кіёцкага аддзялення Нацыянальнай парламенцкай бібліятэкі

Гісторыя

Нацыянальная Парламенцкая бібліятэка Японіі з’яўляецца спадчынніцай трох розных бібліятэк: Імперскай бібліятэкі, заснаванай у 1872 годзе пры Міністэрстве адукацыі Японіі і бібліятэк 2-х палат Парламента Японіі, утвораных адначасова ў 1890 годзе. 2 Бібліятэкі Парламента, як і сам гэты заканадаўчы орган, не былі развіты ў першай палове XX стагоддзя. У часы акупацыі Японіі войскамі ЗША пры садзейнічанні Дугласа Мак-Артура бібліятэка разраслася да 100 тысяч тамоў у 1948. Да 1986 збор бібліятэкі дасягнуў 12 млн асобнікаў. Нядаўна было адкрыта новае аддзяленне для дзяцей. Дзякуючы бібліятэцы праводзяцца сотні тысяч даследаванняў.

Асноўная калекцыя

Бібліятэка валодае ўсімі выданнямі, якія калі-небудзь выдаваліся ў Японіі, а таксама шматлікімі замежнымі кнігамі.

Важныя спецыяльныя калекцыі

8 спецыяльных калекцый бібліятэкі лічацца важнымі:

Аблічбоўка кніг для сеткі Інтэрнэт

У апошнія гады актыўна развіваецца сайт бібліятэкі на англійскай і японскай мове. На гэты сайт выкладваюцца такія дакументы, як агульны каталог бібліятэкі, 60 000 сучасных кніг, 37 000 старажытных, пратаколы паседжанняў Парламента Японіі.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Annual Report of the National Diet Library. Trends of the past year(англ.)  (18 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 15 ліпеня 2010.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нацыянальныя бібліятэкі
Катэгорыя·Бібліятэкі Японіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Бібліятэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Токіа
Катэгорыя·Адукацыя ў Токіа