wd wp Пошук:

Антон Канстанцінавіч Пуціла

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пуціла. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Анто́н Канстанці́навіч Пуці́ла (нар. 23 чэрвеня 1987, Орша, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец аршанскай ДЮСШ, мінскага РВАР. Прафесійную кар’еру пачаў у мінскім «Дынама» ў 2004 годзе: выступаў за дубль і дэбютаваў у Вышэйшай лізе. У 2005 годзе па ходу сезона ўвайшоў у асноўны склад каманды.

«Гамбург»

У лістападзе-снежні 2007 года Пуціла тры тыдні знаходзіўся на праглядзе ў «Гамбургу», трэніраваўся і ўдзельнічаў у спарынгах з аматарскай і другой камандай клуба, а з асновай правёў некалькі трэніровак. У выніку было вырашана, што Антон будзе выступаць за нямецкі клуб на правах арэнды да канца 2008 года з правам выкупу[1]. Дэбют за «Гамбург» у Бундэслізе адбыўся 10 студзеня 2008 года ў хатнім матчы супраць «Бохума», дзе Антон выйшаў на замену на 81-й хвіліне. За год у чэмпіянаце Германіі ён выходзіў на поле ўсяго 3 разы. Да заканчэння тэрміну арэнды ў «Гамбургу», дзе на Пуцілу больш не разлічвалі, у лістападзе ён пабываў на праглядзе ў маскоўскім «Лакаматыве», але да канкрэтных прапаноў справа не дайшла. У міжсезонне Антон вярнуўся назад у «Дынама», якому належаў па кантракце яшчэ на працягу 2 гадоў.

«Дынама»

Пасля вяртання з арэнды стаў адным з лідараў дынамаўцаў. У якасці трывалага іграка асновы дапамог мінскаму клубу заваяваць срэбраныя медалі чэмпіянату 2009.

У чэрвені 2010 года прадметную цікавасць да іграка стаў праяўляць нямецкі «Фрайбург»[2]. З-за магчымага пераходу здарыўся канфлікт з кіраўніцтвам «Дынама», якое дамаўлялася з нямецкім клубам аб умовах пераходу. У выніку, Антон разам з таварышам па камандзе Сяргеем Кісляком на некаторы час быў адпраўлены ў дубль, прапусціў некаторыя матчы дынамаўцаў у Лізе Еўропы. Неўзабаве вярнуўся ў асноўную каманду, а 5 жніўня 2010 года стаў героем матча супраць «Макабі», калі забіў два галы і адзначыўся галявой перадачай, што дазволіла мінчанам прайсці ў наступны раўнд Лігі Еўропы[3].

«Фрайбург»

У жніўні 2010 года Пуціла перайшоў у «Фрайбург», за які ў дэбютным сезоне 2010/11 у чэмпіянаце правёў 25 матчаў і вызначыўся двума галявымі перадачамі. У сезоне 2011/12 згуляў у 19 матчах каманды і аддаў адну галявую перадачу. У пачатку сезона 2012/13 адмовіўся падаўжаць кантракт з клубам, у выніку амаль не гуляў да 17 лютага 2013 года, калі скасаваў кантракт па ўзаемнай згодзе бакоў.

«Волга»

19 лютага 2013 года падпісаў кантракт з ніжагародскай «Волгай» (да канца чэрвеня [4] з опцыяй далейшага падаўжэння)[5][6]. 24 жніўня 2013 года забіў пераможны гол у браму «Церака», адзін з лепшых у чэмпіянаце Расіі 2013/14[7][8].

Пасля вылету «Волгі» з расійскай Прэм’ер-лігі ў маі 2014 года разарваў кантракт з ніжагародскім клубам[9]. Улетку 2014 года падтрымліваў форму разам з «Мінскам»[10], чакаючы прапаноў ад іншых клубаў.

«Тарпеда»

1 верасня 2014 года падпісаў кантракт з маскоўскім «Тарпеда»[11], якое вярнулася ў Прэм’ер-Лігу. У «Тарпеда» стаў трывалым іграком асновы. Са снежня 2014 года па сакавік 2015 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад, аднак не здолеў выратаваць маскоўскі клуб ад вылету з элітнага дывізіёна. У чэрвені 2015 года стала вядома, што Пуціла можа пакінуць «Тарпеда»[12]. Ужо неўзабаве трэніраваўся з футбольным клубам «Мінск»[13].

«Газіянтэпспор»

14 ліпеня 2015 года Пуціла падпісаў двухгадовы кантракт з турэцкім «Газіянтэпспорам»[14]. Спачатку трывала гуляў у аснове турэцкай каманды, аднак у пачатку 2017 года новым галоўным трэнерам «Газіянтэпспора» стаў Бюлент Уйгун, які не разлічваў на Пуцілу. У выніку, у лютым 2017 года Пуціла быў выключаны з заяўкі на чэмпіянат Турцыі, і неўзабаве кантракт паўабаронцы з клубам па пагадненні бакоў быў разарваны[15].

«Анкарагюджу»

Улетку 2017 года падтрымліваў форму разам з мінскім «Тарпеда». У жніўні 2017 года стала вядома, што Пуціла працягне кар’еру ў клубе другога дывізіёна Турцыі «Анкарагюджу»[16]. Па выніках сезона 2017/18 дапамог «Анкарагюджу» вярнуцца ў Суперлігу. У маі 2018 года паведамлялася, што Пуціла можа перайсці ў турэцкія клубы «Алтай» і «Эрзурумспор», аднак у выніку ён падпісаў новы двухгадовы кантракт са сталічным клубам[17]. У снежні 2018 года пакінуў «Анкарагюджу»[18].

«Алтай»

У студзені 2019 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з клубам «Алтай» з Ізміра[19]. Трывала гуляў асноўным складзе каманды, у чэрвені 2020 года падоўжыў кантракт з «Алтаем»[20]. У сезоне 2020/21 стаў радзей з’яўляцца на полі. У студзені 2021 года разарваў пагадненне з турэцкім клубам[21].

Вяртанне ў «Дынама»

У студзені 2021 года вярнуўся ў мінскае «Дынама»[22]. З цягам часу замацаваўся ў стартавым складзе і стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У снежні 2021 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[23].

Міжнародная кар’ера

Удзельнік моладзевага чэмпіянату Еўропы 2009 у Швецыі.

У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 4 лютага 2008 года на XVI міжнародным турніры нацыянальных зборных на Мальце ў матчы са зборнай Арменіі (1:2). Першы мяч забіў у браму зборнай Арменіі ў таварыскім матчы 3 сакавіка 2010 года ў турэцкай Антальі (3:1). 27 мая 2010 года ў таварыскім матчы ў аўстрыйскім Філаху з Гандурасам (2:2) двойчы паразіў браму саперніка.

З 2015 года перастаў выклікацца ў зборную галоўным трэнерам Аляксандрам Хацкевічам. У кастрычніку 2018 года пасля трохгадовага перапынку зноў быў запрошаны ў склад нацыянальнай каманды, ужо пад кіраўніцтва Ігара Крывушэнкі.

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[24][25].

Дасягненні

Зноскі

  1. «Динамо» подтвердило, что Путило будет выступать за «Гамбург» на правах аренды
  2. Антон Путило переходит во «Фрайбург»
  3. Минское «Динамо» благодаря двум голам и пасу Антона Путило выиграло 3:1 у «Маккаби» и вышло в следующий раунд(недаступная спасылка)
  4. ЧМ-2014. Наша надежда. Антон Путило: время забивать
  5. Путило — в «Волге»
  6. Антон Путило: Сделал правильный выбор
  7. Волга НН 1-0 Терек (Гол Путило)
  8. Шедевр от Антона Путило!
  9. Антон Путило расторг контракт с «Волгой»
  10. Путило тренируется с «Минском»
  11. «Торпедо» подтвердило переходы Путило, Билялетдинова и Угу Виейра
  12. В контракте Путило значится пункт о досрочном расторжении соглашения в одностороннем порядке в случае вылета «Торпедо» из премьер-лиги
  13. Путило и Тигорев тренируются с «Минском»
  14. «Газиантепспор» официально подтвердил подписание Антона Путило (ФОТО)
  15. Антон Путило расторг контракт с «Газиантепспором» и получил статус свободного агента
  16. Антон Путило продолжит карьеру в турецком «Анкарагюджю»
  17. Антон Путило подписал двухлетний контракт с «Анкарагюджю»
  18. Антон Путило покинул «Анкарагюджю»
  19. Антон Путило стал игроком “Алтая”
  20. Белорусский хавбек Антон Путило продлил контракт с Алтаем до 2022 года
  21. Минское “Динамо” объявило о подписании Антона Путило
  22. Антон Путило покинул “Алтай”
  23. Путило продлил контракт с минским “Динамо”
  24. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть(руск.)  (недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  25. Подписи(нявызн.). Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Фрайбург
Катэгорыя·Ігракі ФК Газіянтэпспор
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Волга Ніжні Ноўгарад
Катэгорыя·Ігракі ФК Анкарагюджу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 чэрвеня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Масква
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК РВАР Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ігракі ФК Гамбург
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Алтай Ізмір