wd wp Пошук:

Антон Васілевіч Баліцкі

Анто́н Васі́левіч Балі́цкі (16 верасня 1891, в. Балічы, цяпер Гродзенскі раён, Беларусь13 кастрычніка 1937, Менск) — беларускі палітычны дзеяч, публіцыст. Народны камісар асветы БССР у 1926—1929 гадах, адзін з актыўных дзеячаў палітыкі беларусізацыі ў БССР.

Біяграфія

У 1910 годзе скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. Кароткі час працаваў настаўнікам, потым паступіў у Віцебскі настаўніцкі інстытут, з якога ў 1915 годзе мабілізаваны ў войска.

З 1916 у войску, на Румынскім фронце. Удзельнік Лютаўскай рэвалюцыі на фронце, старшыня 300-га Заслаўскага пяхотнага палка ў складзе 75-й пяхотнай дывізіі, сябра гарнізоннага салдацкага камітэта ў Бендэрах, ваенны камісар Бендэрскага павета. Удзельнічаў у барацьбе супраць карнілаўшчыны.

У 19171920 гадах браў удзел у беларускім грамадска-палітычным жыцці — гуртаваў беларусаў-вайскоўцаў, арганізоўваў беларускія школы ў Адэсе. 19 сакавіка 1918 года ў Адэсе адбылося аб’яднанае пасяджэнне культурнай-асветнай арганізацыі Беларускі гай і мясцовай Беларускай вайсковай рады, у выніку чаго дзеля абароны інтарэсаў беларусаў Адэсы і ваколіц была створаная Беларуская нацыянальная рада. Беларуская нацыянальная рада абрала Беларускі нацыянальны камісарыят, у якім Антон Баліцкі стаў памочнікам камісара і ўпаўнаважаным па нацыянальна-палітычных справах. Нацыянальны камісарыят вітаў абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, стаўшы на яе бок. У красавіку 1918 года Антон Баліцкі прыязджае ў Кіеў, дзе працавала дэлегацыя Народнага Сакратарыята БНР. Ад Аляксандра Цвікевіча Баліцкі атрымаў дазвол на наданне функцый консульства БНР Народнаму камісарыяту ў Адэсе. Баліцкі стаў сакратаром консульства[1].

У 1919 годзе вучыўся ў Адэскім сельскагаспадарчым інстытуце. У лістападзе 1919 года Антон Баліцкі ўступіў ва Украінскую партыю камуністаў-барацьбістаў. Стварыў і ўзначаліў партызанскі атрад, які дзейнічаў супраць дзянікінцаў у Прыднястроўі, па ўсталяванні савецкай улады Украінская партыя камуністаў-барацьбістаў улілася ў РКП(б). У 1920 годзе сябра калегіі Адэскага губернскага аддзела народнай асветы (Беларуская секцыя), загадчык палітычнай асветы, старшыня губернскага саюза работнікаў асветы.

Антон Баліцкі, 1920-я гг.

З 1921 года ў Менску, з кастрычніка 1921 намеснік народнага камісара, у 1926—1929 гадах Народны камісар асветы БССР. Адзін з праваднікоў палітыкі беларусізацыі. Аўтар артыкулаў па пытаннях нацыянальнай і культурнай палітыкі. Удзельнічаў у распрацоўцы і стварэнні сістэмы сярэдняй і вышэйшай адукацыі. Правадзейны сябра Інбелкульта, старшыня секцыі беларускай мовы і літаратуры. У 1929—1930 гадах сябра ЦВК БССР.

Антон Баліцкі, фота з крымінальнай справы

У 1929 годзе з разгортваннем кампаніі барацьбы з «нацыянал-дэмакратызмам» трапіў пад агонь крытыкі і публічнага цкавання. Арыштаваны ДПУ БССР 3 верасня 1930 года ў Менску па адрасе: пл. Свабоды, д. 15, кв. 7 па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі», выключаны з партыі. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 18 сакавіка 1931 года за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў лагераў. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі лагер НКУС. Пры паўторным разглядзе справы 30 кастрычніка 1937 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да смяротнага пакарання. Расстраляны ў Менску.

Па першым прысудзе рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 14 чэрвеня 1988, па другім — 25 сакавіка 1958. Асабовая справа Б. № 20950-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Быў жанаты з Т. П. Баліцкай, двое дзяцей.

Творы

Памяць

Імя Антона Баліцкага носіць адна з вуліц Гродна.

Зноскі

  1. Анатоль Сідарэвіч Яны былі першыя. Антон Баліцкі(бел. (тар.))   (нявызн.)?. svaboda.org (13 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 3-9-2019. Праверана 3-9-2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Народныя камісары асветы БССР
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі 31 кастрычніка
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Свіслацкай настаўніцкай семінарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены ЦВК БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 верасня
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»