wd wp Пошук:

Аляксей Сцяпанавіч Кароль

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кароль. Аляксей Сцяпанавіч Кароль (29 мая 1945, пас. Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці — 12 верасня 2015[1]) — беларускі гісторык, палітолаг, галоўны рэдактар газеты «Новы Час».

Біяграфія

Нарадзіўся ў пасёлку Копысь на Аршаншчыне. Бацька пасля фронту працаваў партыйным сакратаром і старшынёй выканкамаў у розных раёнах Беларусі. Маці была настаўніцай. Школу скончыў у Маладзечне, потым — Мінскі педагагічны інстытут у 1971 годзе.

Гісторык, кандыдат гістарычных навук, дысертацыю абараніў па тэме пасляваеннай акупацыі Германіі ў 1945—47 гадах. Працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі Навук БССР, Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ.

Аўтар кніг і манаграфій пра Першую расійскую рэвалюцыю 1905—1907 гадоў, Другі з’езд РСДРП, пра Усевалада Ігнатоўскага. У канцы 1980-х пісаў даведачную інфармацыю пра рэабілітацыю Змітра Жылуновіча і Усевалада Ігнатоўскага, а таксама іншых «нацдэмаў», рэпрэсаваных у 20-30-я гады ХХ стагоддзя.

Адзін з заснавальнікаў Партыі народнай згоды. Некалькі разоў быў ініцыятарам аб’яднання сацыял-дэмакратаў. У 2004 годзе балатаваўся ў парламент у Маладзечне. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года быў даверанай асобай Аляксандра Казуліна.

З 1992 года выдаваў незалежную газету «Згода», якую зачынілі 17 сакавіка 2006 года. У чэрвені 2015 года выйшаў у свет дакументальны фільм Аляксея Караля «1990-я: Як гэта было, і які шлях мы не прайшлі».

Аляксей Кароль памёр пасля працяглай хваробы. Ён знаходзіўся тады на лячэнні ў сына, які працуе ў Сінгапуры.

Зноскі

  1. http://novychas.info/hramadstva/pajshou_z_zyccia_aliaksiej_kar/
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Сінгапуры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Копысі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 12 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе