wd wp Пошук:

Андрэй Уладзіміравіч Хачатуран

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хачатуран. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Андрэй Хачатуран (нар. 2 верасня 1987, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Тарпеда-БелАЗ». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2012—2020).

Клубная кар’ера

«Мінск»

Выхаванец мінскай школы «Змена», гуляў за аднайменны клуб (пазней пераўтвораны ў «Мінск»). У студзені 2010 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ, але на медаглядзе выявіліся праблемы, у выніку Хачатуран вярнуўся ў мінскі клуб. У жніўні 2010 года перайшоў у сочынскую «Жамчужыну», а ў сезоне 2011 зноў стаў іграком «Мінска».

«Шахцёр»

У верасні 2011 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у салігорскі «Шахцёр», дзе хутка замацаваўся ў аснове на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. У пачатку 2012 года выкарыстоўваўся як правы абаронца, а пазней стаў гуляць у апорнай зоне. У чэрвені 2013 года атрымаў цяжкую траўму, вярнуўся ў строй толькі ў кастрычніку таго ж года. У студзені 2014 года пакінуў «Шахцёр»[2] з патрабаваннямі аплаты за лячэнне траўмы[3].

«Нёман»

Пасля «Шахцёра» спрабаваў працаўладкавацца ў расійскіх «Балтыцы»[4] і «Уфе»[5], але абодва разы бакі не дамовіліся аб умовах кантракта. У выніку ў сакавіку 2014 года стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[6]. Пачынаў сезон 2014 у апорнай зоне, але неўзабаве быў пераведзены на пазіцыю правага паўабаронцы. Стаў адным з лідараў гродзенскага клуба, але ў чэрвені 2014 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У студзені 2015 года кантракт з «Нёманам» быў разарваны[7].

У студзені 2015 года быў на праглядзе ў малдаўскай «Дачыі», але кантракт так і не быў заключаны[8]. Таксама цікавасць да Хачатурана праяўлялі расійскі «Сокал» і розныя беларускія клубы[9]. У выніку, аднак, вярнуўся ў гродзенскі «Нёман», з якім у сакавіку 2015 года падпісаў новы кантракт[10].

У другой палове красавіка не гуляў з-за траўмы, а пазней вярнуўся на поле і стаў адным з ключавых ігракоў гродзенцаў. З-за недахопу выканаўцаў стаў часам выступаць на пазіцыі нападніка. Быў прызнаны аматарамі клуба найлепшым футбалістам «Нёмана» мая 2015 года[11].

У чэрвені 2015 года па заканчэнні кантракта не здолеў дамовіцца з «Нёманам» аб яго падаўжэнні па фінансавых прычынах і пакінуў клуб[12].

«Тарпеда-БелАЗ»

Пасля зыходу з «Нёмана» некаторы час падтрымліваў форму з першалігавай «Іслаччу»[13]. 10 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[14]. У складзе жодзінцаў замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы.

У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[15], маючы намер працаўладкавацца ў замежжы[16].

«Белшына»

У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[17]. Разглядаўся ў якасці асноўнага іграка бабруйскай каманды, але ў пачатку сезона атрымаў траўму, з-за якой прапусціў амаль увесь красавік, пазней вярнуўся на поле. У чэрвені 2016 года разарваў кантракт з «Белшынай»[18] і неўзабаве зноў далучыўся да складу «Тарпеда-БелАЗ»[19].

Вяртанне ў «Тарпеда-БелАЗ»

У складзе «Тарпеда-БелАЗ» у другой палове сезона 2016 быў асноўным цэнтральным паўабаронцам, гуляў у Лізе Еўропы. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[20]. У 2017 годзе замацаваўся ў якасці аднаго з лідараў каманды, правёўшы 27 матчаў у чэмпіянаце Беларусі. У лістападзе 2017 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[21].

У першай палове 2018 года адсутнічаў з-за траўмы. Вярнуўся на поле ў жніўні і неўзабаве зноў замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У 2019 годзе стаў капітанам «Тарпеда-БелАЗ». У 2020 годзе забіў шэсць галоў у Вышэйшай лізе і аддаў шэсць галявых перадач, чым дапамог камандзе заваяваць бронзавыя медалі чэмпіянату.

У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[22].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў). 15 жніўня 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную ў таварыскім матчы супраць Арменіі. Пасля лютага 2013 года не прыцягваўся да зборнай, зноў быў выкліканы на матчы ў верасні 2020 года.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2004Д3Змена72
2005Д2Змена304
2006Д2Мінск243
2007Д1Мінск191
2008Д2Мінск163
2009Д1Мінск264
2010 (1)Д1Мінск202
2010 (2)Д2Жамчужына130
2011 (1)Д1Мінск163
2011 (2)Д1Шахцёр92
2012Д1Шахцёр245
2013Д1Шахцёр180
2014Д1Нёман131
2015 (1)Д1Нёман70
2015 (2)Д1Тарпеда-БелАЗ122
2016 (1)Д1Белшына50
2016 (2)Д1Тарпеда-БелАЗ151
2017Д1Тарпеда-БелАЗ272
2018Д1Тарпеда-БелАЗ122
2019Д1Тарпеда-БелАЗ250
2020Д1Тарпеда-БелАЗ266

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[23].

Зноскі

  1. Andrey Khachaturyan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Футбол. Андрей Хачатурян покинул “Шахтер”
  3. Андрей Хачатурян требует от “Шахтера” оплаты за лечение после травмы
  4. Футбол. Андрей Хачатурян покинул стан “Балтики”
  5. Футбол. Андрей Хачатурян покинул “Уфу”
  6. Карлсонс, Тарасовс и Хачатурян продолжат карьеру в “Немане”
  7. Хачатурян, Ясинский и Витус уходят из гродненского “Немана”
  8. Наша “Дачия”. Сломанные носы
  9. “Слуцк” проявляет интерес к Хачатуряну и Осипенко
  10. Андрей Хачатурян вновь стал игроком “Немана”
  11. Болельщики “Немана” назвали Андрея Хачатуряна лучшим игроком в мае
  12. Андрей Хачатурян: «Предложил свои условия «Неману». В клубе сказали, что они не готовы тянуть такие условия»
  13. Виталий Жуковский: “Хачатурян и Корытько попросили потренироваться с нами. Пласконный ищет себе новый клуб”
  14. Андрей Хачатурян заключил контракт с “Торпедо-БелАЗ”
  15. Автозаводцы приступят к тренировкам 17 января(недаступная спасылка)
  16. Андрей Хачатурян может продолжить карьеру в Казахстане
  17. Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с “Белшиной”
  18. Афанасьев, Комаровский и Хачатурян покинули “Белшину”
  19. Хачатурян, Афанасьев, Луцевич и Загинайлов близки к переходу в «Торпедо-БелАЗ»
  20. Рекиш, Хачатурян и Афанасьев продлили контракты с “Торпедо-БелАЗ”. football.by
  21. Хачатурян на два года продлил контракт с “Торпедо-БелАЗ”. football.by
  22. Андрей Хачатурян продолжит карьеру в Жодино. football.by
  23. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Жамчужына Сочы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы