У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хачатуран. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Андрэй Хачатуран (нар. 2 верасня 1987, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Тарпеда-БелАЗ». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2012—2020).
Выхаванец мінскай школы «Змена», гуляў за аднайменны клуб (пазней пераўтвораны ў «Мінск»). У студзені 2010 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ, але на медаглядзе выявіліся праблемы, у выніку Хачатуран вярнуўся ў мінскі клуб. У жніўні 2010 года перайшоў у сочынскую «Жамчужыну», а ў сезоне 2011 зноў стаў іграком «Мінска».
У верасні 2011 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у салігорскі «Шахцёр», дзе хутка замацаваўся ў аснове на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. У пачатку 2012 года выкарыстоўваўся як правы абаронца, а пазней стаў гуляць у апорнай зоне. У чэрвені 2013 года атрымаў цяжкую траўму, вярнуўся ў строй толькі ў кастрычніку таго ж года. У студзені 2014 года пакінуў «Шахцёр»[2] з патрабаваннямі аплаты за лячэнне траўмы[3].
Пасля «Шахцёра» спрабаваў працаўладкавацца ў расійскіх «Балтыцы»[4] і «Уфе»[5], але абодва разы бакі не дамовіліся аб умовах кантракта. У выніку ў сакавіку 2014 года стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[6]. Пачынаў сезон 2014 у апорнай зоне, але неўзабаве быў пераведзены на пазіцыю правага паўабаронцы. Стаў адным з лідараў гродзенскага клуба, але ў чэрвені 2014 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У студзені 2015 года кантракт з «Нёманам» быў разарваны[7].
У студзені 2015 года быў на праглядзе ў малдаўскай «Дачыі», але кантракт так і не быў заключаны[8]. Таксама цікавасць да Хачатурана праяўлялі расійскі «Сокал» і розныя беларускія клубы[9]. У выніку, аднак, вярнуўся ў гродзенскі «Нёман», з якім у сакавіку 2015 года падпісаў новы кантракт[10].
У другой палове красавіка не гуляў з-за траўмы, а пазней вярнуўся на поле і стаў адным з ключавых ігракоў гродзенцаў. З-за недахопу выканаўцаў стаў часам выступаць на пазіцыі нападніка. Быў прызнаны аматарамі клуба найлепшым футбалістам «Нёмана» мая 2015 года[11].
У чэрвені 2015 года па заканчэнні кантракта не здолеў дамовіцца з «Нёманам» аб яго падаўжэнні па фінансавых прычынах і пакінуў клуб[12].
Пасля зыходу з «Нёмана» некаторы час падтрымліваў форму з першалігавай «Іслаччу»[13]. 10 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[14]. У складзе жодзінцаў замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы.
У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[15], маючы намер працаўладкавацца ў замежжы[16].
У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[17]. Разглядаўся ў якасці асноўнага іграка бабруйскай каманды, але ў пачатку сезона атрымаў траўму, з-за якой прапусціў амаль увесь красавік, пазней вярнуўся на поле. У чэрвені 2016 года разарваў кантракт з «Белшынай»[18] і неўзабаве зноў далучыўся да складу «Тарпеда-БелАЗ»[19].
У складзе «Тарпеда-БелАЗ» у другой палове сезона 2016 быў асноўным цэнтральным паўабаронцам, гуляў у Лізе Еўропы. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[20]. У 2017 годзе замацаваўся ў якасці аднаго з лідараў каманды, правёўшы 27 матчаў у чэмпіянаце Беларусі. У лістападзе 2017 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[21].
У першай палове 2018 года адсутнічаў з-за траўмы. Вярнуўся на поле ў жніўні і неўзабаве зноў замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У 2019 годзе стаў капітанам «Тарпеда-БелАЗ». У 2020 годзе забіў шэсць галоў у Вышэйшай лізе і аддаў шэсць галявых перадач, чым дапамог камандзе заваяваць бронзавыя медалі чэмпіянату.
У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[22].
Гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў). 15 жніўня 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную ў таварыскім матчы супраць Арменіі. Пасля лютага 2013 года не прыцягваўся да зборнай, зноў быў выкліканы на матчы ў верасні 2020 года.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2004 | Д3 | Змена | ![]() | 7 | 2 |
2005 | Д2 | Змена | ![]() | 30 | 4 |
2006 | Д2 | Мінск | ![]() | 24 | 3 |
2007 | Д1 | Мінск | ![]() | 19 | 1 |
2008 | Д2 | Мінск | ![]() | 16 | 3 |
2009 | Д1 | Мінск | ![]() | 26 | 4 |
2010 (1) | Д1 | Мінск | ![]() | 20 | 2 |
2010 (2) | Д2 | Жамчужына | ![]() | 13 | 0 |
2011 (1) | Д1 | Мінск | ![]() | 16 | 3 |
2011 (2) | Д1 | Шахцёр | ![]() | 9 | 2 |
2012 | Д1 | Шахцёр | ![]() | 24 | 5 |
2013 | Д1 | Шахцёр | ![]() | 18 | 0 |
2014 | Д1 | Нёман | ![]() | 13 | 1 |
2015 (1) | Д1 | Нёман | ![]() | 7 | 0 |
2015 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 12 | 2 |
2016 (1) | Д1 | Белшына | ![]() | 5 | 0 |
2016 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 15 | 1 |
2017 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 27 | 2 |
2018 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 12 | 2 |
2019 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 25 | 0 |
2020 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 26 | 6 |
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[23].