У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Белы.
Андрэй Анісімавіч Белы (17 чэрвеня 1922, в. Навінкі, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць — 17 чэрвеня 2011) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943)[1], камандзір узвода сувязі 685-га стралковага палка 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту, малодшы лейтэнант[2].
Нарадзіўся 17 чэрвеня 1922 года ў вёсцы Навінкі цяпер у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, у сям’і селяніна. Беларус.
Адукацыя сярэдняя спецыяльная: скончыў курсы настаўнікаў пачатковых класаў. Працаваў настаўнікам.
У Чырвонай Арміі з 1941 года. Скончыў Сталінградскае ваеннае вучылішча сувязі ў снежні 1941 года. У час Вялікай Айчыннай вайны з красавіка 1942 года на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, Цэнтральным франтах[1]. Камандзір узвода сувязі 685 стралковага палка 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі малодшы лейтэнант Белы А. А., атрымаў задачу ў ноч на 16 кастрычніка 1943 года ўсталяваць і падтрымліваць сувязь з ротамі, якія захапілі плацдарм на беразе Дняпра ў раёне гарадскога пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці. Разам з узводам паспяхова пераправіўся на самаробных плытах праз раку, выбіў праціўніка з траншэй, умела размеркаваў сілы і сродкі і забяспечыў бесперабойную сувязь камандзіра батальёна з плацдармамам, за што быў прадстаўлены да ўзнагароды Героя Савецкага Саюза[1].
Пасля вайны працягваў службу ў Савецкай арміі. З 1967 года падпалкоўнік Белы А. А. — у запасе[1].
Жыў, і да выхаду на заслужаны адпачынак працаваў, у горадзе Лобня Маскоўскай вобласці[3]. Памёр 17 чэрвеня 2011 г.
Андрэй Анісімавіч Белы на сайце «Героі краіны»
Тэмы гэтай старонкі (22):