wd wp Пошук:

Анальны секс

Ілюстрацыя да санетаў П'етра Арэціна. Мастак Эдуар Анры Аўрыль.
Ілюстрацыя, якая адлюстроўвае анальны секс паміж гетэрасексуальнымі партнёрамі
Анальны секс паміж мужчынамі.

Ана́льны секс (ад лац.: anus — задні праход, заднепраходная адтуліна) — палавыя зносіны, здзейсненыя шляхам уводу пеніса ў анальную адтуліну.

Абмежаванне тэрміна

Анальны фістынг, анілінгус і ўвядзенне ў анус старонніх прадметаў з’яўляюцца анальнай стымуляцыяй, але не з’яўляюцца анальным сексам. Тым не менш, у гутарковай мове пад анальным сексам нярэдка разумеюць і гэтыя віды сексуальнай практыкі.

Гісторыя і распаўсюджванне

Анальны секс сустракаецца ўжо на ранніх этапах развіцця чалавецтва. Вядомыя антычныя амфары з малюнкамі анальнага палавога акту. Існуюць карціны і літаратурныя творы, якія апісваюць анальны секс. З развіццём фатаграфіі і кіно, анальны секс стаў шырока прадстаўлены ў парнаграфіі.

Анальны секс выкарыстоўваюць у выпадку немагчымасці або непажаданасці вагінальнага палавога акту (менструацыя, цяжарнасць, страх цяжарнасці, захворванні або адхіленні развіцця похвы, жаданне захаваць цнатлівасць і інш.), для пашырэння сексуальных адчуванняў або як знак адмысловых пачуццяў і даверу да партнёра.

Распаўсюджаны анальны секс і сярод мужчын-гомасексуалаў. У некаторых ізаляваных групах (месцы пазбаўлення волі) анальны секс з’яўляюцца адным з сродкаў устанаўлення і падтрымання ўладнай іерархіі. У некаторых выпадках анальны секс з’яўляецца сродкам ініцыяцыі або пасвячэння. Анальны секс можа выступаць як помста або сродак пакарання за правіннасць.

Існыя ў цяперашні час прадузятасці супраць анальнага сексу засноўваюцца, з аднаго боку, на тым, што на працягу гісторыі анальны секс разглядаўся як грэх або перверсія. З іншага боку, у заходняй культуры існуе стэрэатып стаўлення да анальнай вобласці як да бруднай.

У 2006 годзе, у ЗША 38,2 % мужчын ва ўзросце паміж 20 і 39 гадамі і 32,6 % жанчын ва ўросце паміж 18 і 44 гадамі займаюцца анальным сексам з прадстаўнікамі процілеглага полу. Дадзеныя паказчыкі некалькі падраслі ў параўнанні з 1992 годам, калі 25,6 % мужчын і 20,4 % жанчын ва ўзросце паміж 18 і 59 гадамі заявілі аб сваёй практыцы анальнага сексу.

Агульныя звесткі

У анальным сексе адрозніваюць актыўнага і пасіўнага партнёра. Актыўным удзельнікам анальнага сукуплення завецца мужчына, які ўводзіць свой пеніс у анус партнёра. Пасіўным завецца, адпаведна, партнёр, які прымае, — мужчынскага або жаночага полу.

Вобласць анусу ў большасці людзей высокачуллівая і з’яўляецца важнай эрагеннай зонай. Адпаведна, стымуляцыя анусу можа выклікаць сексуальнае ўзбуджэнне. У пасіўных мужчын падчас анальнага сексу ажыццяўляецца ціск на прастату, што можа выклікаць дадатковае ўзбуджэнне і, як следства, аргазм, які апісваецца як не вельмі інтэнсіўны, але больш працяглы. У жанчын у некаторых позах можа адбывацца ціск на так званую зону Графенберга, што таксама прыводзіць да дадатковага ўзбуджэння. Актыўным мужчынам анальны секс можа дастаўляць больш задавальненняў, чым вагінальны, бо ціск прамой кішкі і сфінктарам анусу на пеніс звычайна істотна большы, чым ціск у вагіне.

Рызыка для здароўя і меры засцярогі

Траўматызм

Анальны секс можа прычыніць істотны боль або непрыемныя адчуванні ў выпадку, калі сфінктар ануса не досыць расслаблены або пеніс уводзіцца занадта хутка.

Паколькі слізістая абалонка прамой кішкі не прадукуе дастатковую колькасць змазкі, магчымыя адчуванні болі падчас фрыкцый. У некаторых выпадках магчымы крывацёкі з анусу.

У выпадку, калі пеніс занадта доўгі, магчымыя траўмы прамой кішкі.

Інфекцыйныя захворванні

Праз анальны секс могуць перадавацца ўзбуджальнікі розных інфекцыйных і венерычных захворванняў, напр.: СНІД, сіфіліс, гепатыт, ганарэя і інш.

Лічыцца, што шанц заразіцца СНІДам пры анальным сексе вышэй, чым пры вагінальным.

Апроч таго, нават у цалкам здаровага чалавека ў прамой кішцы прысутнічае мікрафлора, якая пры трапленні ў мочаспускальны канал можа быць прычынай такіх захворванняў, як урэтрыт.

Іншыя парушэнні здароўя

Некаторыя даследчыкі лічаць верагодным павышэнне рызыкі ўзнікнення такіх захворванняў, як анальны рак і рак прамой кішкі, асацыяваных з інфекцыяваннем вірусам папіломы чалавека 16-га тыпу (выклікае таксама рак шыйкі маткі ў жанчын).

Супрацьпаказанні і меры засцярогі

Заканадаўства і анальны секс

У большасці краін свету практыка анальнага сексу ніяк не рэгламентаваная. Тым не менш, у шэрагу краін Еўропы, Азіі, Афрыкі і Амерыкі існуюць законы, якія абмяжоўваюць або забараняюць тыя або іншыя формы анальнага сексу.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Формы сексуальнай актыўнасці
Катэгорыя·Анальны секс