wd wp Пошук:

Вазелін

Вазелін

Вазелін (фр.: vaseline) — прадукт перапрацоўкі нафты, аднастайная мазепадобная маса, сумесь цяжкага нафтавага алею і некаторых цвёрдых вуглевадародаў (парафін, цэрэзін, петралатум). Вазелін атрымліваюць расплаўленнем цвёрдых вуглевадародаў (15—20 %) альбо іх сумесяў у нафтавым алеі з наступнай ачысткай гэтай сумесі сернай кіслатой і адбельвальнай глінай.

Віды

Ужыванне

Ужываюць вазелін для насычэння паперы і тканін у электратэхнічнай прамысловасці, для атрымання пластычных змазак, устойлівых да дзеяння моцных акісляльнікаў, для абароны металаў ад карозіі, у якасці слабільнага сродку ў медыцыне, ужываюць для змазвання наканечніка клізмы, як кампанент касметычных крэмаў у касметыцы. Вазеліны ўжываюцца ў якасці тлушчавай асновы ў некаторых аблушчваючых і іншых крэмах і самастойна (вазелін, борны вазелін, крэмы для масажу).

Насуперак устоянаму меркаванню, вазелін мае вельмі малое ўжыванне ў якасці лубрыканту (змазкі) у секс-індустрыі, з прычыны таго, што ён спрыяе разбурэнню латэксу (аднак, варта адзначыць, што латэкс ужываецца не заўсёды, тым больш у секс-індустрыі); тут выкарыстоўваюцца іншыя склады на аснове водазмяшчальных кампанентаў (напрыклад, сіліконы). Пры нанясенні татуіровак выкарыстоўваецца для загойвання і змякчэння скарынкі, якая ўтвараецца пасля працэдуры.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Антыфрыкцыйныя матэрыялы
Катэгорыя·Дэрмататропныя сродкі
Катэгорыя·Дапаможныя рэчывы, рэактывы і паўпрадукты
Катэгорыя·Касметычныя рэчывы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Таварныя знакі, якія сталі хадзячымі назвамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нафтапрадукты
Катэгорыя·Харчовыя дабаўкі
Катэгорыя·Лекавыя сродкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара