Артыкул пра слове. Пра крымінальны пераслед за садамію гл. Законы супраць садаміі. Садамі́я (ад фр.: sodomie), садо́мскі грэх — гістарычны тэрмін, гіперонім для абазначэння розных формаў сексуальных паводзін, што ацэньваюцца як дэвіянтныя, які мае багаслоўскую і прававую афарбоўку.[1] Паняцце садаміі ў розных тлумачэннях уключае разнастайныя праявы сексуальнасці, не звязаныя з магчымасцю зачацця новага жыцця: мастурбацыю, гомасексуальныя кантакты, адрозныя ад вагінальнага палавога акту гетэрасексуальныя практыкі (напрыклад, аральныя і анальныя кантакты), сексуальныя кантакты з жывёламі і інш.[2][3][1][4][5] У некаторых юрыдычных сістэмах пад садаміяй разумеліся ці разумеюцца любыя «ненатуральныя» сексуальныя кантакты ці парафіліі[4][5], праміскуітэт[5] і кровазмяшанне[6]. Тэрмін узыходзіць да біблейскага апавядання пра гібель Садома і Гаморы[4] і ўведзены ў XI стагоддзі тэолагам Пітэрам Дэм’енам.[7]
Асноўны артыкул: Біблія і гомасексуальнасць
У сярэдневяковай тэалогіі пад паняцце садаміі траплялі любыя формы «нелегітымных» сексуальных паводзін, у тым ліку і гетэрасексуальныя анальныя палавыя кантакты і сексуальныя адносіны паміж хрысціянінам і яўрэйкай.[8] У прыватнасці, вядомы выпадак, калі ў Парыжы мужчына быў асуджаны за садамію з прычыны яго сувязі з яўрэйкай, бо, паводле меркавання суда, савакупленне з яўрэйкай — тое ж самае, што савакупленне з сабакам.[9] У познім Сярэднявеччы акцэнт зрушыўся ў бок гомасексуальных кантактаў паміж мужчынамі.[8]
У перыяд VI—XI стст. у той жа Заходняй і Цэнтральнай Еўропе тэрмінам «садамія» пазначаліся любыя забароненыя сексуальныя зносіны, нават пазашлюбная гетэрасексуальная любоўная сувязь паміж мужчынам і жанчынай у рэлігійным жыцці, а таксама да ўсіх «што нашчадства не даюць», і некаторых патэнцыйна рэпрадуктыўных сексуальных актаў. Гэта значыць аральнага, анальнага атрымання палавога задавальнення, палавых гульняў і самазадавальнення. Але і такое ўжыванне тэрміна «садамія» таксама няправільнае, нягледзячы на гістарычны прэцэдэнт.
Толькі з 1215 года (даты стварэння адмысловага царкоўнага суда каталіцкай царквы, вядомага як «Інквізіцыя») тэрмінам «садамія» стала пазначацца педэрастыя, што было таксама звязана з судовымі працэсамі над рыцарамі ваеннага ордэна Тампліераў[10][11].
Варта адзначыць, што ў Бібліі, а менавіта ў кнізе Быццё няма прамых указанняў на тое, што «садамія» ёсць педэрастыя, аднак садамляне запатрабавалі, каб Лот вывеў двух мужчын, якія спыніліся ў яго на начлег, для сексуальнай сувязі з імі. Гэтак жа ў Бібліі гаворыцца пра тое, што Садом і Гамора былі знішчаны ў пакаранне за празмерна грэшных жыхароў гэтых гарадоў.
Ва Усходняй Еўропе тэрміны «садамія» і «садаміт», уваходзяць ва ўжытак толькі ў сярэдзіне XIX стагоддзя, дзе імі пазначаліся педэрастыя і педэраст, адпаведна. У такім значэнні, магчыма, гэтыя тэрміны ўжываліся і ў Грузіі, якая была ў той час у складзе Расійскай імперыі. А вось даных на карысць гіпотэзы аб выкарыстанні тэрміна «садамія» для абазначэння педэрастыі ў Візантыі няма наогул.
У наш час пад садаміяй разумеюцца, у першую чаргу, анальныя сексуальныя кантакты і сексуальныя кантакты з жывёламі.[4][5][12][13] Некаторыя слоўнікі атаясамляюць садамію выключна са скаталожніцтвам[14][15] ці, наадварот, толькі з анальным сексам. У іншых выпадках пад садаміяй маецца на ўвазе любы гомасексуальны кантакт, у першую чаргу — анальныя зносіны.[16]
Варта адзначыць, што ўжыванне тэрміна «садамія» ў розных мовах можа моцна адрознівацца. Калі ў раманскіх мовах пераважае значэнне аднаполага анальнага сексуальнага кантакту, то, напрыклад, у сучаснай нямецкай мове асноўным значэннем садаміі з’яўляюцца сексуальныя кантакты з жывёламі.[17] У прыватнасці, нямецкі слоўнік «Дудэн», які задае стандарты нямецкай мовы, адзначае, што ў сучаснай нямецкай мове тэрмін «садамія» ўжываецца толькі для абазначэння сексуальных кантактаў з жывёламі, аднак указвае гомасексуальнасць як састарэлае значэнне гэтага тэрміна.[18]
У ЗША пад садаміяй разумеецца любое анальнае ці аральнае пранікненне як з асобай свайго, так і з асобай процілеглага полу.[19][20] У англамоўных краінах маюцца два розныя тэрміны (sodomy і buggery), якія могуць быць перакладзены як «садамія».[21].
Кон И. С.. Лунный свет на заре. Лики и маски однополой любви. — 2-е изд., перераб. и доп. — м: Олимп, ACT, 2003. — 576 с. — ISBN 5-17-015194-2, ISBN 5-8195-0836-X.
Christine Reinle. Das mittelalterliche Sodomiedelikt // Rechtsverständnis und Konfliktbewältigung (ням.) / Stefan Esders (Hg.). — Köln: Böhlau Verlag GmbH, 2007. — S. 165-. — 427 S. — ISBN 978-3-412-20046-6.
Christian Schäfer. Widernatürlicher Unzucht (§§ 175, 175a, 175b, 182 a.F. StGB) (ням.) . — Berlin: BWV, 2006. — S. 38-45. — 359 S. — (Juristische Zeitgeschichte). — ISBN 3-8305-1241-4.
BVerfG, Urteil vom 10. Mai 1957(ням.) // Entscheidungen des Bundesverfassungsgerichts. — № 6. — S. 389-443.
Robert Purks Maccubbin (Ed.), Tis Nature’s Fault: Unauthorized Sexuality During the Enlightenment (Cambridge University Press, 1988)
Mark D. Jordan, The Invention of Sodomy in Christian Theology (Chicago: University of Chicago Press, 1998).
Richard B. Hays (2004), The Moral Vision of the New Testament (London: Continuum). pg. 381
John Boswell, Christianity, Social Tolerance, and Homosexuality (University of Chicago Press; 8th Edition. edition, 2005).
Louis Crompton, Homosexuality and Civilization (Belknap Press, 2003)