wd wp Пошук:

Дэфекацыя

Дэфекацыя

Дэфекацыя — выдаленне незасвоеных рэшткаў ежы са стрававальнага тракту; у млекакормячых жывёл і чалавека — апаражненне тоўстых кішак ад калавых мас. Пры дэфекацыі рэфлекторна расслабляюцца сфінктары, якія закрываюць прамую кішку, і кал выкідваецца перыстальтычнымі рухамі тоўстай і прамой кішак. Цэнтр рэфлексу дэфекацыі знаходзіцца ў паяснічнай частцы спіннога мозга. Адвольны ўплыў, што стымулюе ці затрымлівае дэфекацыю, ідзе ад кары галаўнога мозга.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Выдзяленне
Катэгорыя·Страваванне