wd wp Пошук:

Венерычныя захворванні

Венерычныя захворванні альбо Захворванні, якія перадаюцца палавым шляхам, таксама інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам (англ.: Sexually Transmitted Diseases ( STD’s/STD) — пад гэтымі тэрмінамі разумеюць інфекцыйныя захворванні, найбольш частым шляхам заражэння якіміми з’яўляецца палавы.

Інфекцыі, за рэдкім выключэннім, якія перадаюцца толькі палавым шляхам, у айчыннай медыцыне адасабляюць у групу венерычных захворванняў (сіфіліс, ганарэя, данаваноз, мягкі шанкр). Іншыя захворванні, якія перадаюцца палавым шляхам, могуць перадавацца і іншым шляхам: парэнтэральным (ВІЧ, гепатыт В), прамым кантактным (часотка), вертыкальным (ВІЧ).

Дыягностыка

Для дыягностыкі выкарыстоўваецца агляд пацыента, выяўленне клінічных сімптомаў, як боль пры мочаспусканні, вылучэнні з палавых органаў, і аналіз мазкоў і ўзораў крыві. Фізічныя сімптомы (боль, вылучэнні) для некаторых захворванняў, як востраканцовыя кандыломы, могуць адсутнічаць зусім. Усе інструментальныя метады даследавання валодаюць хібнасцю, таму дыягназ ставіцца звычайна на падставе некалькіх відаў даследаванняў.

Для вывучэння лабараторных аналізаў узораў выкарыстоўваюцца наступныя метады:

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Венералогія
Захворванні, якія перадаюцца палавым шляхам
Захворванні, якія перадаюцца палавым шляхам