wd wp Пошук:

Урэтрыт

Урэтрыт - запаленне мочаспускальнага канала (урэтры), выклікаецца паразай сценкі канала бактэрыямі і вірусамі. Па характары цячэння адрозніваюць вострую і хранічную форму захворвання. Урэтрыты дзеляць на ганарэйныя і неганарэйныя. Неганарэйныя урэтрыты могуць быць інфекцыйнымі і неінфекцыйнымі.

Этыялогія

Урэтрыт узнікае звычайна ў выніку заражэння венерычнымі хваробамі пры палавых кантактах або пры трапленні ва ўрэтру гнояродных бактэрый ў асоб, якія парушаюць правілы асабістай гігіены; радзей мікробы заносяцца ва ўрэтру з органаў, што знаходзяцца вышэй пры іх запаленні або па крывяносных і лімфатычных сасудах з наяўных у арганізме ачагоў запалення, напрыклад: міндалін пры танзіліце, карыёзных зубоў.

Сімптомы

Сімптомамі ўрэтрыту з’яўляюцца хваравітае мочаспусканне, а таксама вылучэнне гною з мочаспускальнага канала (піурыя ), пачырваненне і зліпанне краёў яго вонкавай адтуліны. Пры адсутнасці лячэння ўрэтрыт можа перайсці ў прастатыт, у пухліну яечак або ў хранічны ўрэтрыт.

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. 1 2 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні, якія перадаюцца палавым шляхам
Катэгорыя·Захворванні, якія перадаюцца палавым шляхам
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Захворванні мочапалавой сістэмы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных