wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Івулін

Аляксандр Мікалаевіч Івулін[1] (нар. 10 жніўня 1992, г. Орша, Беларусь) — беларускі спартыўны журналіст, блогер, футбаліст і палітычны зняволены.

Біяграфія

Маці працавала выхавацелькай у дзіцячым садку, бацька ў маладосці быў мараком, ёсць старэйшы брат.

Акцыя падтрымкі журналіста Аляксандра Івуліна (Быдгашч, 6 чэрвеня 2021)

Выпускнік аршанскай ДЮСШАР-2. Выступаў за каманду «Орша-2» у чэмпіянаце Віцебскай вобласці. Скончыў Аршанскі каледж на тэхніка-праграміста. Пасля каледжа паступіў у Інстытут журналістыкі БДУ, дзе выступаў за каманду ВНУ з 2012 па 2017 год, быў капітанам. У Мінску займаўся ў школе МТЗ-РІПА, але траўма перашкодзіла стаць прафесійным футбалістам. Гуляў за аматарскую каманду «Лібертас» у чэмпіянаце АЛФ.

Рабіў рэпартажы на Goals.by і інтэрнэт-партале «Трыбуна» (блог «Аршанскі вакзал»). Таксама аўтар відэаблога «ЧаснОк».

У 2021 годзе падпісаў прафесійны кантракт з мінскімі «Крумкачамі»[2]. Заробак Івуліна ў «Крумкачах» складаў 230 беларускіх рублёў. Упершыню дэбютаваў 3 красавіка ў таварыскім матчы супраць магілёўскага «Дняпра»: на 88 хвіліне замяніў Вадзіма Фастаўца[3].

Палітычны пераслед

Быў арыштаваны 15 лістапада 2020 года ў Мінску, калі праходзіў марш памяці Рамана Бандарэнкі[4]. Пасля сутачнага ўтрымання ў ізалятары, дзе ён захварэў на COVID-19, быў выпушчаны[5]. Суд быў прызначаны на 20 лістапада, але праз хваробу працэс перанеслі на 18 снежня[5]. 18 снежня быў абвешчаны перапынак да 30 снежня для выкліку сведкі з боку абароны[5]. 30 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска прысудзіў Івуліну штраф у памеры 30 базавых велічынь паводле арт. 23.34 КаАП[5].

3 чэрвеня 2021 года быў затрыманы разам з аператарам «ЧаснАка» Яраславам Пісарэнкам у кватэры[6]. 4 чэрвеня быў асуджаны да 30 сутак арышту нібыта за бела-чырвона-белы сцяг на акне кватэры (Пісарэнка атрымаў 15 сутак) паводле ч. 3 арт. 24.23 КаАП судом Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя — Юлія Блізнюк), нягледзячы на тое, што, паводле Івуліна, ніякага сцяга вывешана не было[7][8].

Пасля 30 сутак арышту ён на волю не выйшаў, і стала вядома, што Івуліна перавялі ў СІЗА № 1, а сам журналіст абвінавачваецца ў здзяйсненні крымінальнага злачынства паводле арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак)[9]. 5 ліпеня 2021 года сумеснай заявай васьмі арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Івулін быў прызнаны палітычным зняволеным[10]

Зноскі

  1. В Минске задержан корреспондент Tribuna.com и автор Youtube-канала “ЧестнОК” Александр Ивулин(руск.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна». Прессбол (15 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2020. Праверана 7 жніўня 2021.
  2. Блогер Александр Ивулин подписал профессиональный контракт игрока с «Крумкачамі»
  3. https://by.tribuna.com/tribuna/blogs/pinta/2906735.html
  4. Журналиста «Трибуны» Александра Ивулина оштрафовали за участие в акции(руск.) . Медиазона (30 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2021.
  5. 1 2 3 4 Журналіста Аляксандра Івуліна аштрафавалі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (30 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2021. Праверана 7 жніўня 2021.
  6. Затрыманыя журналісты Аляксандр Івулін і Яраслаў Пісарэнка — на Акрэсціна
  7. ЗП. «У гэтым увесь Іва». Сябры — пра самага вядомага спартовага журналіста Беларусі Івуліна, якому далі 30 сутак (бел.) . Наша Ніва. Будзьма беларусамі! (5 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2021.
  8. Арышты і ператрусы 4 чэрвеня: 30 сутак журналісту і футбалісту «Крумкачоў» Івуліну, 8 — Барысу Хамайду
  9. Спортивный журналист Александр Ивулин стал подозреваемым по уголовному делу(руск.) . Могилев.Онлайн (3 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2021. Праверана 7 жніўня 2021.
  10. Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні пяці новых палітвязняў (бел.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (5 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Блогеры Беларусі
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Выпускнікі Аршанскага каледжа ВДУ імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 жніўня