wd wp Пошук:

Аляксандр Генадзевіч Сялява

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Сялява (нар. 17 мая 1992, Бялынічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Растоў» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец бялыніцкай ДЮСШ, у юнацкім узросце гуляў за магілёўскае «Хімвалакно» і барысаўскі БАТЭ-РМ, вучыўся ў мінскім РВАР. Пазней апынуўся ў дублі барысаўскага БАТЭ, адкуль быў адлічаны ў пачатку 2009 года з-за медыцынскіх праблем. Паўторнае абследаванне праз паўтары гады праблем не выявіла. З 2010 года выступаў за «Клечаск», дзе быў адным з асноўных ігракоў.

У 2012 годзе перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ», дзе спачатку гуляў за дубль. У сезоне 2013 замацаваўся ў аснове жодзінскага клуба на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. Першую палову сезона 2014 прапусціў з-за траўмы, у верасні 2014 года вярнуўся на поле і зноў замацаваўся ў аснове. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[2].

У канцы 2015 года цікавасць да Сялявы стаў праяўляць салігорскі «Шахцёр». У студзені 2016 года ён разам з Ігарам Бурко афіцыйна стаў іграком салігорскага клуба[3]. Першую палову сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, у ліпені вярнуўся ў строй і заваяваў месца ў асноўным складзе салігарчан. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[4]. У першай палове сезона 2017 у асноўным выхадзіў на замену, пазней замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Сялява застанецца ў камандзе на наступны сезон[5].

У лістападзе 2018 года падпісаў новы кантракт з «Шахцёрам»[6]. У 2019—2020 гадах заставаўся трывалым іграком асновы, толькі ў другой палове 2020 года стаў радзей з’яўляцца на полі.

У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[7] і неўзабаве падпісаў пагадненне з мінскім «Дынама»[8], дзе стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У снежні 2021 года перайшоў у «Растоў»[9].

Міжнародная кар’ера

У 2012 годзе быў упершыню выкліканы ў склад моладзевай зборнай Беларусі, але потым перастаў у яе трапляць. 14 жніўня 2013 года вярнуўся ў зборную ў матчы супраць Ісландыі, з таго часу трывала гуляў за моладзевую зборную, правёўшы да вясны 2014 года яшчэ чатыры матчы.

4 верасня 2020 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм у матчы Лігі нацый УЕФА супраць Албаніі (0:2).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008дубльБАТЭ183
2010Д3Клечаск202
2011Д2Клечаск243
2012Д1Тарпеда-БелАЗ60
2013Д1Тарпеда-БелАЗ293
2014Д1Тарпеда-БелАЗ161
2015Д1Тарпеда-БелАЗ220
2016Д1Шахцёр140
2017Д1Шахцёр231
2018Д1Шахцёр250
2019Д1Шахцёр290
2020Д1Шахцёр220
2021Д1Дынама270

Зноскі

  1. Aleksandr Selyava // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Торпедо-БелАЗ” продлил соглашения с четырьмя игроками
  3. “Шахтер” объявил о подписании контракта с Бурко и Селявой и расставании с Комаровским и Козекой
  4. Бурко и Селява продлили контракты с “Шахтером”
  5. Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером»
  6. Бакай, Бурко и еще два игрока продлили контракты с “Шахтером”
  7. Бурко, Архипов и Селява покинули “Шахтер”
  8. Селява подписал контракт с минским “Динамо”
  9. Александр Селява стал игроком “Ростова”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 мая
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Клечаск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялынічах
Катэгорыя·Ігракі ФК Растоў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе