.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Сялява (нар. 17 мая 1992, Бялынічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Растоў» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Выхаванец бялыніцкай ДЮСШ, у юнацкім узросце гуляў за магілёўскае «Хімвалакно» і барысаўскі БАТЭ-РМ, вучыўся ў мінскім РВАР. Пазней апынуўся ў дублі барысаўскага БАТЭ, адкуль быў адлічаны ў пачатку 2009 года з-за медыцынскіх праблем. Паўторнае абследаванне праз паўтары гады праблем не выявіла. З 2010 года выступаў за «Клечаск», дзе быў адным з асноўных ігракоў.
У 2012 годзе перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ», дзе спачатку гуляў за дубль. У сезоне 2013 замацаваўся ў аснове жодзінскага клуба на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. Першую палову сезона 2014 прапусціў з-за траўмы, у верасні 2014 года вярнуўся на поле і зноў замацаваўся ў аснове. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[2].
У канцы 2015 года цікавасць да Сялявы стаў праяўляць салігорскі «Шахцёр». У студзені 2016 года ён разам з Ігарам Бурко афіцыйна стаў іграком салігорскага клуба[3]. Першую палову сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, у ліпені вярнуўся ў строй і заваяваў месца ў асноўным складзе салігарчан. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[4]. У першай палове сезона 2017 у асноўным выхадзіў на замену, пазней замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Сялява застанецца ў камандзе на наступны сезон[5].
У лістападзе 2018 года падпісаў новы кантракт з «Шахцёрам»[6]. У 2019—2020 гадах заставаўся трывалым іграком асновы, толькі ў другой палове 2020 года стаў радзей з’яўляцца на полі.
У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[7] і неўзабаве падпісаў пагадненне з мінскім «Дынама»[8], дзе стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У снежні 2021 года перайшоў у «Растоў»[9].
У 2012 годзе быў упершыню выкліканы ў склад моладзевай зборнай Беларусі, але потым перастаў у яе трапляць. 14 жніўня 2013 года вярнуўся ў зборную ў матчы супраць Ісландыі, з таго часу трывала гуляў за моладзевую зборную, правёўшы да вясны 2014 года яшчэ чатыры матчы.
4 верасня 2020 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм у матчы Лігі нацый УЕФА супраць Албаніі (0:2).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2008 | дубль | БАТЭ | 18 | 3 | |
2010 | Д3 | Клечаск | 20 | 2 | |
2011 | Д2 | Клечаск | 24 | 3 | |
2012 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 6 | 0 | |
2013 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 29 | 3 | |
2014 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 16 | 1 | |
2015 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 22 | 0 | |
2016 | Д1 | Шахцёр | 14 | 0 | |
2017 | Д1 | Шахцёр | 23 | 1 | |
2018 | Д1 | Шахцёр | 25 | 0 | |
2019 | Д1 | Шахцёр | 29 | 0 | |
2020 | Д1 | Шахцёр | 22 | 0 | |
2021 | Д1 | Дынама | 27 | 0 | |