wd wp Пошук:

Аляксандр Васільевіч Красікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Красікаў.

Аляксандр Васільевіч Красікаў (19071943) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Аляксандр Красікаў нарадзіўся 21 жніўня 1907 года ў вёсцы Красны Яр (цяпер — Ардынскі раён Новасібірскай вобласці). Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў у лесаўпарадкавальнай рабочай партыі. У 1929 годзе Красікаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1937 годзе ён скончыў Харкаўскую паграншколу НКВД СССР. Са снежня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1942 годзе Красікаў скончыў спецкурс Ваеннай акадэміі імя Фрунзе. Да верасня 1943 года гвардыі капітан Аляксандр Красікаў быў начальнікам штаба 62-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Украінскай ССР[1].

19 верасня 1943 года галаўны атрад палка на чале з Красікавым паспяхова разведаў брод праз раку Сноў і, пераправіўшыся праз яе, без страт са свайго боку вызваліў сяло Клачкова Чарнігаўскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР, нанесшы ворагу вялікія страты ў жывой сіле і баявой тэхніцы. У ноч з 27 на 28 верасня 1943 года полк Красікава паспяхова пераправіўся праз Днепр у раёне вёскі Ніўкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і захапіў плацдарм на яго заходнім беразе. 8 снежня 1943 года Красікаў загінуў у баю. Пахаваны ў горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці Беларусі[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі капітан Аляксандр Красікаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонага Сцяга[1][2].

У гонар Красікава названая вуліца ў Рэчыцы і усталяваны бюст у Ардынскім[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Аляксандр Васільевіч Красікаў на сайце «Героі краіны»
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі 8 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барнаульскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рэчыцы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новасібірскай вобласці
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга