wd wp Пошук:

Алесь Іосіфавіч Бабій

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бабій.

Алесь Іосіфавіч Бабій (укр.: Олесь Йосипович Бабій; 17 сакавіка 1897, в. Сэрэдня, Калушскі павет, Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, Аўстрыйская імперыя — 7 сакавіка 1975, Чыкага, ЗША) — украінскі пісьменнік і літаратуразнавец, аўтар словаў да Марша украінскіх нацыяналістаў (гімн Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў). Доктар літаратуразнаўства. Пісаў пад псеўданімам Хмелік.

Біяграфія

Нарадзіўся 17 сакавіка 1897 года ў вёсцы Сярэдняя Калушскага павета Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі Аўстрыйскай імперыі (цяпер — Калускі раён Івана-Франкоўскай вобласці Украіны).

Сярэднюю адукацыю атрымаў у Львове. Служыў у аўстрыйскай арміі, потым ва Украінскай галіцкай арміі. Пасля стралецкага паходу на Кіеў апынуўся ў польскім палоне, адкуль здолеў уцячы.

У 1924—1929 гадах атрымаў вышэйшую адукацыю ў Празе, стаўшы доктарам літаратуразнаўства ва Украінскім педагагічным інстытуце імя М. Драгаманава.

Прымаў актыўны ўдзел ва ўкраінскім палітычным і грамадскім жыцці. У Львове разам з Васілём Бобынскім, Раманам Купчынскім і Юрыем Шкрумеляком арганізаваў групу паэтаў-сімвалістаў «Мытуса».

У 1932 годзе разам з групай вядучых дзеячаў Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў — Восіпам Бойдунікам, Юльянам Васіянам, Яўгенам Зыблікевічам, Сцяпанам Ленкаўскім, Зянонам Пяленскім — знаходзіўся на лаве падсудных падчас працэсу ў Львове.

У 1944 годзе эміграваў за мяжу. Эміграцыйнае жыццё Алеся Бабія пачалося ў Германіі ў лагерах для перамешчаных асоб у Карлсфельдзе і Мюнхене, дзе ён пражыў чатыры гады, а затым пераехаў у ЗША. Працаваў у Чыкагскім універсітэце, у рэдакцыі ўкраінскага часопіса.

Памёр 2 сакавіка 1975 года ў Чыкага (ЗША). Пахаваны ў Чыкага на могілках св. Мікалая.

Творчасць

Першым надрукаваным творам Хмеліка стаў напісаны маладым старшыной УГА пад Сакаліўкай верш «На Кіеў!» (укр.: Над Київом хмара нависла грізна), створаны падчас наступу на аднайменны горад аб’яднаных украінскіх армій, Надняпранскай і Галіцкай. Ён быў надрукаваны ў газеце «Стрілецька думка» ад 5 кастрычніка 1919 года, а яшчэ раней пастаўлены на мелодыю «Сакалінага марша» Я. Яраславенкі, быў уключаны ў маршавы рэпертуар ваенных аркестраў.

Увогуле, Алесь Бабій — аўтар паэтычных зборнікаў «Нянавісць і каханне» (1921), «Паэзіі» (1923), «Прамаці» (1923), «Пад шум Прута» (1923), «За шчасце падманам» (1930), «Скрыжаванне» (1930), «Апошняя клятва імператару» (1937), «Пажніўе» (1939), «Свет і чалавек» (1947); паэмаў «Гуцульскі курэнь» (1927), «Жніво» (1946), «Паўстанцы» (1956); зборнікаў малой прозы «Шукаю чалавека» (1921), «Гнеў» (1922); раманаў «Першыя сцежкі» (1937), «Дзве сястры» (1938), «Апошнія» (1938); драматычных твораў «Сямейная таямніца», «Ваеннае каханне», «Алена Сцяпанаўна» (1966); даследаванняў творчасці Маркіяна Шашкевіча, Юрыя Фядзьковіча, Багдана-Ігара Антоніча і іншых пісьменнікаў.

Марш украінскіх нацыяналістаў

Алесь Бабій — аўтар словаў да Марша украінскіх нацыяналістаў (гімн Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў).

У наш час тэкст Марша ўкраінскіх нацыяналістаў быў мадыфікаваны. Упершыню новы Марш украінскай арміі прэзентавалі 13 сакавіка 2017 года ў Кіева-Магілянскай акадэміі, напярэдадні Дня ўкраінскага валанцёра. «Зродились ми великої години» выканалі Алег Скрыпка і Ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Украіны.

24 жніўня 2018 года адаптаваная да сучасных украінскіх умоў версія песні стала маршам украінскай арміі і ўпершыню афіцыйна выконвалася на парадзе да Дня Незалежнасці Украіны, на якім таксама ўпершыню было афіцыйна выкарыстана прывітанне «Слава Україні!» — «Героям Слава!»[2].

Асобныя выданні

Ушанаванне памяці

Зноскі

  1. 1 2 Oles Babij // Encyclopaedia Beliana — Slovenská akadémia vied, 1999.
  2. На параді до Дня Незалежності у Києві вперше пролунав «Марш нової армії»
  3. Київрада перейменувала вулицю агента НКВС на честь автора гімну ОУН

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Украінцы ў ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Чыкага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Івана-Франкоўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі 2 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 7 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Ваенныя Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Празаікі