wd wp Пошук:

Дзень незалежнасці Украіны

Дзень незалежнасці Украіны, 2022.

Дзень незалежнасці Украіны — галоўнае дзяржаўнае свята Украіны. Адзначаецца штогод 24 жніўня ў гонар прыняцця Вярхоўнай Радай УССР Акта абвяшчэння незалежнасці Украіны, што прынята лічыць датай утварэння дзяржавы Украіна ў яе сучасным выглядзе.

Гісторыя

20 лютага 1992 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла пастанову «Аб Дні незалежнасці Украіны», згодна з якой указана лічыць дзень 24 жніўня Днём незалежнасці Украіны і штогод адзначаць яго як дзяржаўнае агульнанароднае свята Украіны.

Святкаванне

З 2005 года ўрачыстасці ў Кіеве з нагоды свята пачынаюцца малебнам у Сафійскім саборы з удзелам прадстаўнікоў розных рэлігійных канфесій і кіраўніцтва дзяржавы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Святы паводле алфавіта
Катэгорыя·Святы Украіны
Катэгорыя·Дні незалежнасці
Катэгорыя·Святы 24 жніўня