wd wp Пошук:

Акцябрскі заказнік

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Акцябрскі. Акця́брскі — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Заснаваны ў 2003 для захавання ў натуральным стане каштоўных лясных фармацый. Плошча заказніка складае 4070 га. Ландшафты нізінныя алювіяльна-тэрасаваныя. Глебы дзярнова-падзолістыя, тарфяна-балотныя. Расліннасць пераважна лясная: чорнаальховыя лясы (50,8 %), хваёвыя (29 %), ёсць дубровы, ясеннікі, грабнякі. Шмат спелых і перастойных лясоў (32 %), узрост асобных дрэў да 200 гадоў.

У флоры 507 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, у т.л. рэдкія віды: купальнік горны, пылкагалоўнік чырвоны, зубніца клубняносная, дзераза-баранец, фіялка багнавая і інш. У фаўне млекакормячых 43 віды, птушак — 130, рыб — 32, рэптылій — 5, амфібій — 8; у Чырвоную кнігу занесены 13 відаў: малая паганка, чорны бусел, вялікі бугай, вялікі і малы падворлікі, каршачок, журавель шэры, зімародак звычайны, соня арэшнікавая і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Геаграфія Акцябрскага раёна
Катэгорыя·Біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП IV
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Славутасці Акцябрскага раёна
Катэгорыя·З’явіліся ў 2003 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара