wd wp Пошук:

Купальнік горны

Arnica montana

Купальнік горны[3] ці Буквіца[4] (Arnica montana) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Астравыя.

Назвы

Купальнік горны, арнік, буквіца, гарнік, касцян[5], лясны цітун, пералёт, тур, чамярыца[6][4][7], баравы гваздзік, заячча капуста[6].

Распаўсюджанне і экалогія

Расце на тэрыторыі Еўропы.

Расце ў хваёвых борах і ў хваёва-бярозавых лясах, на лясных лугах і палянах, узлесках, сярод хмызнякоў, на прасеках і мурожных лугах, часам на забалочаных лугах. У гарах паднімаецца да альпійскага пояса. Аддае перавагу пясчаным кіслым глебам з сярэдняй вільготнасцю.

Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Батанічнае апісанне

Карэнішча паўзучае, гарызантальна разгалінаванае, даўжынёй да 15 см, дыяметрам каля 1 см, са шматлікімі ніткападобнымі каранямі, звонку карычневае.

Сцябло прамастаячае, уверсе часта разгалінаванае, вышынёй 15-80 см, пакрытае простымі і жалезістым валасінкамі, асабліва густымі ў верхняй частцы.

Прыкаранёвыя лісты разеткі шырокія, авальныя або даўгавата-авальныя, тупаватыя, з выбітнымі бакавымі жылкамі, зверху з валасінкамі, коратка звужаныя ў хвосцік або амаль сядзячыя. Сцябловыя — парныя, супраціўныя, даўжынёй 15-17 см, шырынёй да 4-5 см, даўгаватыя або ланцэтападобныя, рэдка даўгавата-авальныя (ніжняя пара), у верхняй палове сцябла, асабліва на галінах, з адным-некалькімі чарговымі, лінейнымі, завостранымі лістамі.

Цвіце ў чэрвені — жніўні (у высакагор’ях ліпені — верасні). Плады спеюць у ліпені — верасні.

Выкарыстанне

Дэкаратыўная, лекавая, меданосная і харчовая расліна.

Сінонімы

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 19. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. 1 2 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. Рытов М. В.(руск.) бел. Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Харчовыя расліны
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Меданосныя расліны