wd wp Пошук:

Фіялка багнавая

Фіялка багнавая[3] (Viola uliginosa) — кветкавая расліна сямейства фіялкавых.

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з доўгім тонкім карэнішчам і прамастойным кветаносам вышынёй 10-20 см. Лісце яйкападобна-трохвугольнае, з крылатым чаранком, па даўжыні амаль роўным ліставой пласцінцы, сабранае ў прыкаранёвую разетку. Прыліснікі да паловы зрасліся з чаранком, залозістаапушаныя. Кветаносы з 2 прыкветнікамі, якія рана ападаюць. Кветкі буйныя (даўжынёй да 3 см), ліловыя, без паху. Шпорац тупы, кароткі, злёгку загнуты ўверх. Плод — тупая прадаўгавата-яйкападобная каробачка.

Цвіце ў красавіку-траўні, пладаносіць у чэрвені. Размнажэнне насеннае. Насенне з мясістым прыдаткам, разносіцца мурашкамі.

Пашырэнне

Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя і Усходняя Еўропа. У Беларусі пашырана пераважна ва ўсходняй частцы Палесся — Буда-Кашалёўскі, Гомельскі, Добрушскі, Жыткавіцкі, Жлобінскі, Кармянскі, Лельчыцкі, Мазырскі і Петрыкаўскі раёны, крайні паўночны пункт — наваколле в. Гарэлец Пухавіцкага раёна. Раней адзначалася ў наваколлі Мазыра, Лоева, у Івацэвіцкім, Лунінецкім і Пінскім раёнах, Белавежскай пушчы.

Месцы росту: забалочаныя чорнаальховыя лясы і хмызнякі, поймавыя дубравы, парослыя хмызняком лугі і балоты, сырыя яловыя лясы з дамешкам дубу і ўскрайкі мяшаных лясоў. Расце невялікімі або даволі буйнымі групамі.

Класіфікацыя

Таксанамія

  яшчэ 34 сямействы
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 200 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Фіялка    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Фіялкавыя     від Фіялка багнавая
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 15 родаў  
     

Выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 142. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Геаграфія Пухавіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Фіялка
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Гарэлец
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL