wd wp Пошук:

Адкрыты чэмпіянат Рура па снукеры

Адкрыты чэмпіянат Рура (англ.: Ruhr Open) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 2010 годзе ў рамках нізкарэйтынгавай серыі Players Tour Championship пад назвай «Чэмпіянат Рура» (англ.: Ruhr Championship) і праходзіў у Sparkassen Arena у горадзе Гаме, а з 2013 года штогод праходзіць у RWE-Sporthalle ў Мюльгайме, Германія. Адкрыты чэмпіянат Рура з’яўляецца трэцім нізкарэйтынгавым турнірам у еўрапейскім туры серыі PTC сезона 2015/2016 і адным з шасці нізкарэйтынгавых першынстваў, якія праходзяць у кантынентальнай частцы Еўропы. З сезона 2013/2014 прызавы фонд кожнага турніру еўрапейскага туру складае €125,000, што болей, чым у два разы менш, чым самы малы прызавы фонд рэйтынгавага турніру у сезоне 2015/2016.

Турнір традыцыйна праходзіць у кастрычніку-лістападзе, у 2015 годзе турнір праходзіў на працягу пяці дзён, а ў апошнюю нядзелю былі згуляныя матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны паядынак спаборніцтва.

Фармат адкрытага чэмпіянату Рура ўключае ў сябе некалькі (два–тры) кваліфікацыйных раундаў, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату. У асноўную стадыю трапляюць сеяныя прафесіяналы (аўтаматычна) і пераможцы апошняга кваліфікацыйнага раунда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.

Пераможцамі турніру станавіліся Джон Хігінс (2010), Марк Ален (2013), Шон Мёрфі (2014) і Роры Мак-Лаўд (2015). Пры гэтым, Мёрфі яшчэ быў у фінале розыгрышу 2010 года, а таксама выканаў максімальную серыю (адзіную ў гісторыі спаборніцтва) у 2014 годзе.

Вынікі

Фармат
Чэмпіянат Рура (міні-рэйтынгавы)
Адкрыты чэмпіянат Рура (міні-рэйтынгавы)
ГодПераможцаФіналістФінальны лікПаўфіналістыКУ
2010 Джон Хігінс Шон Мёрфі4:2 Грэм Дот, Марк Ален
2013 Марк Ален Дзін Цзюньхуэй4:1 Стывен Магуайр, Робі Уільямс128
2014 Шон Мёрфі Роберт Мілкінс4:0 Джад Трамп, Стывен Магуайр128
2015 Роры Мак-Лаўд Цянь Пэнфэй4:2 Майк Дан, Дэвід Гілберт128

Фіналісты турніру

ІгрокПФКФВТФіналы
Шон Мёрфі11220142010
Роры Мак-Лаўд1012015
Марк Ален1012013
Джон Хігінс1012010
Цянь Пэнфэй0112015
Роберт Мілкінс0112014
Дзін Цзюньхуэй0112013

Пераможцы турніру па краінах

КраінаКПАКППершы тытулАпошні тытул
Англія2220142015
Паўночная Ірландыя1120132013
Шатландыя1120102010

Рэкорды адкрытага чэмпіянату Рура

Агульныя вынікі розыгрышай

ГодПераможцаЛССАНС
2010 Джон Хігінс Джон Хігінс (4) Джо Пэры (139)
2013 Марк Ален Ніл Робертсан (6) Джрард Грын (144)
2014 Шон Мёрфі Шон Мёрфі (8) Шон Мёрфі (147)
2015 Роры Мак-Лаўд Роберт Мілкінс (4) Сцюарт Кэрынгтан (141)

Дасягненні ігракоў

Усе розыгрышы

Найбольшая колькасць выйграных тытулаў1, Джон Хігінс (2010), Марк Ален (2013), Шон Мёрфі (2014), Роры Мак-Лаўд (2015). Найбольшая колькасць фіналаў2, Шон Мёрфі (2010, 2014). Найбольшая колькасць паўфіналаў2, Шон Мёрфі (2010, 2014), Марк Ален (2010, 2013), Стывен Магуайр (2013, 2014). Найбольшая колькасць чвэрцьфіналаў2, Шон Мёрфі (2010, 2014), Марк Ален (2010, 2013), Стывен Магуайр (2013, 2014), Джад Трамп (2013, 2014), Марк Уільямс (2014, 2015). Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/8 фіналу3, Джад Трамп (2010, 2013, 2014), Шон Мёрфі (2010, 2014, 2015), Марк Ален (2010, 2013, 2015). Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/16 фіналу4 (усе розыгрышы), Марк Уільямс, Марк Ален. Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/32 фіналу4 (усе розыгрышы), Марк Уільямс, Марк Ален, Лука Брэсэль, Раян Дэй, Роберт Мілкінс, Род Лоўлер, Марк Кінг, Мэцью Сэлт, Марка Фу, Майк Дан, Фергал О’Браен.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Адкрыты чэмпіянат Рура па снукеры