wd wp Пошук:

Сапраўдныя ігуаны

Сапраўдныя ігуаны (Iguana) — род буйных драўняных яшчарак сямейства ігуанавых.

Апісанне

Сапраўдныя ігуаны — вельмі буйныя яшчаркі, у рэдкім выпадку дасягаюць даўжыні больш за 2 м. Яны характарызуюцца буйной галавой, прыкметна сплошчаным з бакоў целам, доўгімі моцнымі канечнасцямі і вельмі доўгім хвастом. На спіне і пярэдняй палове хваста ўздоўж хрыбта размяшчаецца высокі грабень, пад ніжняй сківіцай вісіць плоскі гарлавы мяшок, таксама з грэбнем па пярэднім краю.

Распаўсюджаны ў Амерыцы ад Мексікі на поўдзень праз Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку да Парагвая і Паўднёвай Бразіліі, а таксама на Малых Антылах.

Класіфікацыя

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Ігуанавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта