wd wp Пошук:

Gerrhosaurus major

Gerrhosaurus major від яшчарак з роду Gerrhosaurus сямейства Gerrhosauridae, мае два падвіды: Gerrhosaurus major major і Gerrhosaurus major bottegoi.

Апісанне

Агульная даўжыня дасягае 55 см. Галава кароткая, спераду закругленая. Тулава масіўнае, канечнасці кароткія, моцныя. Хвост тоўсты, складае прыкладна 2/3 даўжыні цела. Вочы вялікія, цёмныя. Афарбоўка жоўтая або светла-карычневая з чорным крапам, утвораным чорнымі плямамі на кожнай лусцэ. Колькасць чорнага павялічваецца ад галавы да хваста. Па баках шыі і на горле вохрыстая або злёгку чырванаватая афарбоўка.

Спосаб жыцця

Любіць прыбярэжныя лясы, зараснікі кустоў, саваны, камяністыя перадгор’і з багатай расліннасцю. Хаваецца сярод камянёў, апалых ствалоў, у каранях дрэў. Сілкуецца казуркамі.

Гэта яйкакладная яшчарка. Самка адкладае 2-3 яйкі.

Арэал

Гэта эндэмік Афрыкі. Жыве на поўдзень ад Сахары.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Яшчаркі
Катэгорыя·Паўзуны Афрыкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта