wd wp Пошук:

Марская яшчарка

Марская яшчарка, таксама Марская ігуана[1] (Amblyrhynchus cristatus) — ігуана, якая жыве выключна на Галапагаскіх астравах. Мае ўнікальную сярод сучасных яшчарак здольнасць праводзіць большую частку часу ў моры.

Спосаб жыцця

Харчаванне

Марскія ігуаны сілкуюцца водарасцямі, скусваючы іх з камянёў. Маладыя асобіны трымаюцца блізка ад берага. Дарослыя асобіны адплываюць ад берага, хвалепадобна выгінаючы цела. Самцы адплываюць ад берага далей, чым самкі. Кроў падчас плавання для эканоміі кіслароду паступае толькі да жыццёва важных органаў.

На беразе яшчарка грэецца на сонцы, трымаючыся на камянях з дапамогай магутных кіпцюроў. Чорная афарбоўка дапамагае сагрэцца. Лішак солі, праглынуты з ежай, выводзіцца з дапамогай адмысловых залоз праз ноздры.

Правінцыя Галапагос Марская яшчарка

Размнажэнне

У шлюбны сезон на самцы з’яўляюцца чырвоныя плямы. Супернікі змагаюцца, бадаючыся галовамі. Размнажэнне: яйцакладка.

Зноскі

  1. Напісанне Марская яшчарка, Марская ігуана ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.133

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігуанавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1825 годзе
Катэгорыя·Эндэмікі Галапагоскіх астравоў
Катэгорыя·Уразлівыя віды