wd wp Пошук:

Ctenosaura similis

Ctenosaura similis — від ігуан (Iguanidae) з роду чорных ігуан (Ctenosaura).

Апісанне

Дарослыя самцы дасягаюць даўжыні 120 см, самкі некалькі меншыя. Афарбоўка у маладзейшых і меншых памерамі жывёл у мэтах маскіроўкі непрыкметная, шэра-зялёная. У дарослых ігуан яна можа быць больш прыкметнай, прымаючы ў тым ліку колер навакольнага асяроддзя.

Асяроддзе пражывання

Ctenosaura similis жывуць у Цэнтральнай Амерыцы, пераважна на ціхаакіянскім узбярэжжы. Яны аддаюць перавагу засушлівым прасторам і спрабуюць быць паблізу дрэў, каб пры неабходнасці хавацца ў іх расколіны. Часам гэтых ігуан можна ўбачыць і на пляжах.

Харчаванне

Харчаванне гэтага віду складаецца з пладоў, насякомых, ракаў, дробных сысуноў і птушак, а таксама птушыных яек. Буйныя дарослыя ігуаны сілкуюцца амаль выключна расліннай ежай. Гэтыя геконы харчуюцца рознымі насякомымі і іншымі беспазваночнымі.

Галерэя

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігуанавыя