wd wp Пошук:

Лускаватыя

Лускаватыя (Squamata) — атрад паўзуноў.

Аб’ядноўвае 3 падатрады: амфізбены, змеі і яшчаркі; уключае больш за 6600 відаў. На Беларусі распаўсюджаны 6 відаў: вераценніца ломкая, гадзюка звычайная, мядзянка, вуж звычайны, яшчарка жывародная і яшчарка порсткая.

Цела ўкрыта рагавымі шчыткамі і луской. Зубы прырослыя да сківічных касцей. Размнажаюцца яйцажыванараджэннем або адкладваюць яйцы.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Атрады паўзуноў
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Лускаватыя