wd wp Пошук:

Язэп Гайлевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гайлевіч. Язэп (Юзаф) Казіміравіч Гайле́віч (26 лютага 1893, в. Дразды, Дзісенскі павет, Віленскай губерні — 18 кастрычніка 1971, в. Бальбінава, Краслаўскі раён, ЛатССР) — рымска-каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, педагог, прыхільнік беларусізацыі Каталіцкай царквы, дзеяч беларускага руху ў Латвіі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў невялікай вёсцы Дразды Друйскай воласці ў вялікай сям’і. Вучыўся ў Мёрах. На службу ўсёй сям’ёй хадзілі ў мясцовы касцёл у Ідолце, на фэсты ездзілі ў Друю[1].

Настаўнікі Дзвінскай беларускай гімназіі, у цэнтры — С. Трубіцын, дырэктар С. Сахараў, Я. Гайлевіч

Пад уплывам знаёмых святароў[1] у 1913 годзе паступіў у Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю ў Пецярбургу. З-за падзей 1917—1918 гадах у Расіі быў вымушаны перапыніць вучобу. Заняткі прадоўжыў у Мінскай духоўнай каталіцкай семінарыі. 29 лютага 1920 года пасвечаны ў святары. У 1920—1921 гадах вікарый у м. Друя Браслаўскага пав. У 1921—1934 гадах адміністратар у Бальбінаве Дзісенскага пав. У 1934—1935 гадах вікарый у касцёле Сэрца Ісуса ў Рэзэкнэ (Латвія). У 1935—1943 вікарый у касцёле Дзевы Марыі ў Дзвінску (Даўгаўпілс, Латвія), адначасова выкладаў Закон Божы ў беларускіх школах. Прымаў удзел у культурным і грамадскім жыцці беларусаў Латвіі. Выступаў з казаннямі на беларускай мове. Пераследаваўся латышскімі ўладамі. Абвінавачваўся ў планах далучыць Латгалію да Польшчы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў у адноўленым вернікамі касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў м. Росіца, цяпер Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці З 1943 года зноў у Бальбінаве.

Арыштаваны органамі МДБ 10 верасня 1949 года. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Асуджаны 8 красавіка 1950 года да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны 4 чэрвеня 1950 года у Мінеральны лагер МДБ Комі АССР. 5 студзеня 1956 года пераведзены ў Дубраўны лагер МДБ Мардоўскай АССР. Вызвалены 22.6(ці 24.10).1956 года. Служыў у касцёле ў м. Рундак (Латвія). З 1959 года зноў у Бальбінаве, потым у касцёле ў в. Індра, Латвія.

Памёр 18.10.1971. Пахаваны ў Бальбінаве.

Зноскі

  1. 1 2 Мікола ПАЎЛОВІЧ. ЯЗЭП ГАЙЛЕВІЧ

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пахаваныя ў Латвіі
Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Вязні Дубраўлага
Постаці беларускага каталіцтва
Асобы
Памерлі 18 кастрычніка
Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
Памерлі ў Латвіі
Постаці латвійскага каталіцтва
Постаці Даўгаўпілса
Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце
Нарадзіліся 26 лютага
Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай Рымска-каталіцкай семінарыі
Памерлі ў 1971 годзе
Нарадзіліся ў 1893 годзе