wd wp Пошук:

Ягор Уладзіміравіч Рыбакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыбакоў.

Ягор Уладзіміравіч Рыбакоў (нар. 20 кастрычніка 1971, Новасібірск, РСФСР) — беларускі журналіст, старшыня Белтэлерадыёкампаніі (2001—2004).

Раннія гады

Ва ўзросце 5 гадоў з сям’ёй пераехаў у Магілёў, куды бацькоў запрасілі працаваць на аўтазавод імя Кірава. Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1994), дзе меў свабоднае наведванне заняткаў, па спецыяльнасці выкладчык беларускай мовы і літаратуры.

Праца

З 18 гадоў паўтара года быў вядучым ранішняй радыёперадачы[1]. Працаваў рэдактарам Магілёўскага абласнога камітэта па тэлебачанню і радыёвяшчанню (1991), спецыяльным карэспандэнтам, загадчыкам аддзела рэдакцыі абласной газеты «Магілёўскія ведамасці» (1991—1994) пад кіраўніцтвам Рыгора Кісяля, які ўваходзіў у перадвыбарчы штаб Аляксандра Лукашэнкі. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 1994 года працаваў вядучым спецыялістам упраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1994), старшынёй Магілёўскага абласнога тэлерадыёаб’яднання (1994—2000), першым намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі (ліпень 2000—2001), старшынёй Белтэлерадыёкампаніі (19 кастрычніка 2001[2]—2004). На пасадзе старшыні русіфікаваў вяшчанне Белтэлерадыёкампаніі[3][4]. 12 ліпеня 2003 г. перадаў ФМ-частоты беларускамоўнай радыёстанцыі «Сталіца» з ахопам звыш 80% насельніцтва краіны новастворанай ім рускамоўнай «Радыус-ФМ»[5].

Хабарніцтва

13 лютага 2004 г. Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь выклікала яго на допыт, пасля якога яго затрымалі і ўзбудзілі супраць яго крымінальную справу па фактах злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі, крадзяжоў і атрымання хабараў ад кіраўнікоў прадпрыемстваў за ўхваленне дагавораў[6]. Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь змясціў яго ў свой следчы ізалятар[7]. 11 лютага 2005 г. Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь вырак яго на 11 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўча-працоўнай калоніі ўзмоцненага рэжыму, канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць адказныя пасады на працягу 5 гадоў за атрыманне хабару ў асабліва буйных памерах, злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі і «адмыванне» злачынных даходаў, як і пастанавіў спагнаць на карысць БТРК 212 933 тыс. беларускіх рублёў[8] ($98 183). З самага пачатку свайго тэрміну Я. Рыбакоў стаў ўзначальваць турэмны тэлестудыю[9]. Увесну 2006 г. тэрмін скарацілі на год паводле амністыі. 20 чэрвеня А. Лукашэнка скараціў тэрмін сваім указам яшчэ на 2 гады[10]. 29 сакавіка 2010 г. яго вызвалілі ўмоўна датэрмінова[11].

Зноскі

  1. Таццяна Падаляк. Ягор Рыбакоў і «новая гісторыя тэлебачання» // Звязда : Газета. — 23 студзеня 2002. — № 13 (24392). — ISSN 1990-763x.
  2. А.Лукашэнка. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 599 // Звязда : Газета. — 20 кастрычніка 2001. — № 215 (24331). — ISSN 1990-763x.
  3. Таццяна Падаляк. Калі ласка, спытайце ў Рыбакова : Газета. — 8 кастрычніка 2003. — № 254 (24938). — ISSN 1990-763x.
  4. Андрусь Хваёвы. Хто знішчыў беларускае радыё(нявызн.), Тут і цяпер (24 жніўня 2010). Праверана 30 красавіка 2013.(недаступная спасылка)
  5. Алена Аўчыннікава. Будзь у радыусе // Звязда : Газета. — 11 ліпеня 2003. — № 171-172 (24855-24856). — ISSN 1990-763x.
  6. Ігар Грышын. Затрыманы былы старшыня Белтэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў // Звязда : Газета. — 18 лютага 2004. — № 42 (25055). — ISSN 1990-763x.
  7. Мікола Дзябёла. Ягор Рыбакоў абвінавачваецца ў хабарніцтве // Звязда : Газета. — 25 лютага 2004. — № 49 (25062). — ISSN 1990-763x.
  8. Мікола Дзябёла. Ягор Рыбакоў асуджаны на 11 гадоў // Звязда : Газета. — 12 лютага 2005. — № 25 (25357). — ISSN 1990-763x.
  9. nashaniva.by
  10. Лукашэнка зняў з Рыбакова два гады турмы(нявызн.), Радыё «Свабода» (20 чэрвеня 2010). Праверана 30 красавіка 2013.(недаступная спасылка)
  11. Экс-кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў вызваліўся з калоніі(нявызн.), Наша Ніва (29 сакавіка 2010). Праверана 30 красавіка 2013.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Кіраўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новасібірску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Скандалы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі