wd wp Пошук:

Магілёўскія ведамасці

«Магілёўскія ведамасці» — дзяржаўная газета Беларусі, якая выдаецца ў Магілёве са снежня 1990 года і распаўсюджваецца ў Магілёўскай вобласці.

На 2018 год выходзіла па аўторках (16 палосаў) і пятніцах (24 паласы з тэлепраграмай). Наклад перавышаў 13 500 асобнікаў, з якіх звыш 13 000 распаўсюджвалі па падпісцы, у тым ліку звыш 2000 асобнікаў сярод ведамасных падпісчыкаў. Рэшту асобнікаў прадавалі праз кіёскі «Белсаюздрука»[1]. Падпісны індэкс на «Белпошце» 63926[2].

Гісторыя

26 снежня 1990 года ў Магілёве выйшаў першы нумар газеты «Магілёўскія ведамасці». Да 1994 года тыраж газеты перавысіў 90 000 асобнікаў[3]. 22 лютага 2013 года ў выніку далучэння газет «Магілёўская праўда» і «Дняпроўскі тыдзень» было створана інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці»[4]. На жнівень 2013 года штат інфармацыйнага агенцтва складаў 65 супрацоўнікаў, з якіх каля паловы працавала ў рэдакцыі газеты «Магілёўскія ведамасці»[5].

Галоўныя рэдактары

Зноскі

  1. Кантакты(руск.) . Газета «Магілёўскія ведамасці» (28 кастрычніка 2018). Праверана 2 жніўня 2018.
  2. Падпіска(руск.) . Газета «Магілёўскія ведамасці» (28 кастрычніка 2018). Праверана 2 жніўня 2018.
  3. Герман Маскаленка. Нагадаць, каб цанілі(руск.) . Газета «7 дзён» (жнівень 2004). Праверана 2 жніўня 2018.(недаступная спасылка)
  4. Зміцер Лепейка. Пра нас(руск.)  (недаступная спасылка). Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці» (28 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2018. Праверана 2 жніўня 2018.
  5. Ілона Іванова. «Першы блін не камяком, калі ёсць прыбытак» // Звязда : газета. — 6 жніўня 2013. — № 144 (27509). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  6. Газета «Магілёўскія ведамасці» святкуе 25-годдзе(руск.)  (недаступная спасылка). Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці» (27 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2020. Праверана 2 жніўня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Газеты паводле алфавіта
Газеты Беларусі на беларускай мове
Першамайская вуліца (Магілёў)
Газеты Магілёва
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Беларускія інтэрнэт-СМІ
Невызначаная мова для газеты
1990 год у Магілёве
Інфармацыйныя агенцтвы
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Газеты Беларусі на рускай мове
Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1990 годзе