wd wp Пошук:

Юрый Карлавіч Алеша

Юрый Карлавіч Алеша (19 лютага (3 сакавіка) 1899, Елізаветград, цяпер Крапыўныцкы — 10 мая 1960, Масква; Псеўданімы: Зубіла) — рускі савецкі пісьменнік-празаік, паэт, драматург, сатырык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў збяднелай шляхецкай сям’і з роду Алешаў. Бацька пісьменніка — акцызны служачы, дамашняй мовай у сям’і была польская. Некаторы час сям’я жыла ў Гродна, дзе бацька працаваў кіраўніком гасцініцы. У 1902 годзе сям’я пераехала ў Адэсу. Тут Юрый паступіў у Рышальеўскую гімназію; яшчэ ў гады вучобы пачаў пісаць вершы. Верш «Кларымонда» (1915) быў апублікаваны ў газеце «Паўднёвы веснік». Скончыў гімназію (1917) і паступіў у Адэскі ўніверсітэт, два гады вывучаў юрыспрудэнцыю. Вядома, што Юрый Алеша добра гуляў у футбол на пазіцыі паўабаронцы, выступаў у адной дружыне з вядомым футбалістам зборнай Расіі Рыгорам Багемскім. У Адэсе ён разам з маладымі літаратарамі Валянцінам Катаевым, Эдуардам Багрыцкім і Іллёй Ільфам стварыў таварыства «Калектыў паэтаў». У гады Грамадзянскай вайны Алеша заставаўся ў Адэсе, у 1921 годзе пераехаў па запрашэнні У. Нарбута на працу ў Харкаў. Працаваў журналістам і друкаваў вершы ў газетах. У 1922 годзе бацькі Алешы эмігравалі ў Польшчу, аднак Юрый застаўся ў СССР.

У 1922 годзе Алеша пераехаў у Маскву, пісаў фельетоны і артыкулы, падпісваў іх псеўданімам Зубіла. У 1924 годзе Алеша напісаў свой першы вялікі празаічны твор — раман-казку «Тры таўстуны» (руск.: Три толстяка), пасля аўтар стварыў аднайменную п’есу, якая мела вялікі поспех на сцэне. У 1927 годзе ў часопісе «Чырвоная навіна» быў апублікаваны раман «Зайздрасць», адзін з лепшых твораў савецкай літаратуры пра месца інтэлігенцыі ў парэвалюцыйнай Расіі. У 1929 годзе аўтар напісаў па гэтым рамане п’есу «Змова пачуццяў» (руск.: Заговор чувств), па матывах якой быў зняты фільм «Cтрогі юнак».

Сітуацыя ў краіне і культуры ў часы сталінскага рэжыму аказвала на Алешу прыкметнае прыгнятальнае ўздзеянне. У 1930-х шматлікія сябры і знаёмыя пісьменніка былі рэпрэсаваны, галоўныя творы самога Алешы з 1936 году не друкаваліся і не ўпаміналіся афіцыйна. Алеша распавёў пра сябе ў сваёй апошняй аўтабіяграфічнай кнізе «Ні дня без радка» (апублікавана ў 1961 годзе, пасля смерці пісьменніка).

Пахаваны на Навадзявочых могілках.

Сям’я

Бабуля — Мальвіна Францаўна Гярловіч; маці — Вольга Уладзіславаўна Алеша (пам. 1963); бацька — Карл Антонавіч Алеша (пам. 194?); сястра — Ванда Карлаўна Алеша (1897—1919); жонка — Вольга Густаваўна Суок (1899—1978).

Творы

Беларускія пераклады

Раман «Зайздрасць» па-беларуску выйшаў у 1931 годзе ў Менску ў перакладзе Лукаша Калюгі.

Зноскі

  1. 1 2 Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0 Праверана 31 кастрычніка 2021.
  2. 1 2 Олеша Юрий Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 10 мая
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1960 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіраваградзе
Катэгорыя·Алешы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве