wd wp Пошук:

Юозас Булька

Юзаф (Юозас) Булька (літ.: Juozas Bulka; 25 снежня 1925 — 9 студзеня 2010, Мінск) — рымска-каталіцкі святар, былы пробашч касцёла Святой Ганны ў Мосары Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Біяграфія

Юзаф Булька нарадзіўся ў 1925 г. ў Новасвянцянскім раёне ў в. Рыпайчэй у сям’і селяніна-серадняка. Пасля вайны працаваў на віленскай фабрыцы электрычных лічыльнікаў. Пасля таго, як сышоў на пенсію ў канцы 1980-х гадоў, прыняў святарскае пасвячэннеў. Пасля пасвячэння ксёндз з’ехаў у Беларусь і каля 20 гадоў служыў у парафіі ў Мосары Віцебскай дыяцэзіі.[1]

Юзаф Булька стаў шырока вядомы ў Беларусі і за яе межамі як прапагандыст здаровага ладу жыцця. Булька выступіў ініцыятарам стварэння шэрагу аб’ектаў, якія зрабілі Мосар турыстычнай меккай[2]: антыалкагольны музей, Алея цвярознікаў. Дзякуючы святару многія жыхары Мосара і навакольных вёсак перасталі злоўжываць алкаголем[3]. Юзаф Булька шмат чаго зрабіў для добраўпарадкавання Мосара: па яго ініцыятыве ў вёсцы быў створаны Крыжовы шлях, стадыён, страусіная ферма, дэндрапарк, перад касцёлам Св. Ганны ўзведзены помнік Яну Паўлу II.

Памёр 9 студзеня 2010 года. Пахаваны 11 студзеня пры ўваходзе ў Мосарскі касцёл. Жалобныя богаслужэнні ўзначальваў архібіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на пенсіі, апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі кардынал Казімір Свёнтак[4].

Узнагароды

У 2005 годзе Юзаф Булька стаў першым беларускім ксяндзом, узнагароджаным прэміяй «За духоўнае адраджэнне». У 2006 годзе ўказам прэзідэнта Булька быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны за ўмацаванне духоўных каштоўнасцей і прапаганды здаровага ладу жыцця.[3]

Абвінавачванне ў супрацы з МДБ

У кастрычніку 2008 года пракуратура Літвы выдала ордар на арышт Юзафа Булькі і абвясціла яго ў вышук па абвінавачванні ў генацыдзе. Паводле версіі літоўскіх пракурораў, у пачатку 1950-х гадоў Булька быў агентам-баевіком савецкага МДБ, дапамагаючы ім высочваць і забіваць партызан, якія ваявалі супраць савецкай улады.

З канца 1940-х гадоў Юзаф Булька ваяваў супраць савецкіх уладаў у складзе партызанскага атрада.[5]

Паводле версіі літоўскіх улад, Булька быў захоплены ў палон Саветамі ў сакавіку 1951 года пасля бою пад Кяўнелішкамі і прымушаны да супрацоўніцтва.[5] У літоўскіх архівах захаваліся сакрэтныя данясенні, паводле якіх з непасрэднай дапамогай гэтага агента на працягу 19511953 гг. у выніку спецаперацый былі захоплены і знішчаны каля 45 партызанаў. Як непатрэбныя сведкі, гінулі і мірныя людзі. Супрацоўніцтва было спынена ў 1961 годзе «з-за адсутнасці сувязі з агентам».

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць ксяндза Літве[1]. Сам Юзаф Булька адмаўляў абвінавачванні.

Зноскі

  1. 1 2 Даніла Стрыжак. У выніку скандалу Юзас Булька трапіў у шпіталь(недаступная спасылка) // Еўрапейскае радыё для Беларусі, 2009-04-08
  2. Алесь Дашчынскі. Памёр ксёндз Ёзас Булька // Радыё Свабода, 09.01.2010
  3. 1 2 Памёр ксёндз Юозас Булька Архівавана 17 студзеня 2021. // Наша Ніва, 9 студзеня 2010
  4. Ксендз Юозас Булька похоронен в деревне Мосар Архівавана 3 чэрвеня 2015.
  5. 1 2 Сямён Печанко. Доўгая дарога агента «Бімбы» // Наша Ніва, 21 лютага 2009

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Удзельнікі антысавецкіх падпольных рухаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уцянскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Памерлі 9 студзеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Глыбоцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Апостальскія адміністратары
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва