wd wp Пошук:

Юзаф Твардоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Твардоўскі. Юзаф (Восіп Пятровіч) Твардоўскі (польск.: Józef Twardowski; руск.: Осип Петрович Твардовский; 1786—1840) — матэматык, прафесар і рэктар Імператарскага Віленскага ўніверсітэта у 1823—1824 гг.; надворны саветнік.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Твардоўскіх герба «Агоньчык». Нарадзіўся ў сям’і генерал-маёр Пятра Антонія Твардоўскага.

Скончыў Віленскі ўніверсітэт у 1807 годзе са ступенню доктара філасофіі. У канцы 1822 года саветам Віленскага ўніверсітэта па прапанове князя Адама Чартарыйскага ён быў выбраны (у пачатку 1823 года зацверджаны) на пасаду рэктара і зроблены ардынарным прафесарам чыстай матэматыкі.

Да свайго абрання Твардоўскі стаяў убаку ад акадэмічнага жыцця і жыў у сваім багатым маёнтку Велясніца, займаючыся матэматыкай. Быў віцэ-маршалкам шляхты Пінскага павета Мінскай губерні. Знаходжанне Твардоўскага на пасадзе рэктара прыпала на час працэсу філаматаў, які паслужыў нагодай да закрыцця ўніверсітэта. З мэтай барацьбы з гэтым рухам Твардоўскі распрацаваў «Правілы для слухачоў універсітэта», якімі быў уведзены ўзмоцнены нагляд за студэнтамі ў сценах і па-за ўніверсітэтам. Аднак меры, прадпрыманыя ўніверсітэцкім начальствам, не прывялі да жаданых вынікаў, 17 мая 1823 года Твардоўскі нават быў арыштаваны, але неўзабаве вызвалены. Калі ж у 1824 годзе Навасільцаў заявіў Твардоўскаму, што ўрад не давярае ўніверсітэту і вымушаны будзе рэарганізаваць яго, ён, бачачы сваё бяссілле, падаў у адстаўку і вярнуўся ў свой маёнтак.

Узнагароды

Кавалер ордэна Святой Ганны 2-й ступені.

Сям’я

У 1812 годзе ажаніўся з Тэафіліяй з Мікульскіх (1784/1785 — 24.03.1878). Меў дзяцей:

Магіла жонкі Тэафіліі з Мікульскіх

Жонка Тэафілія пахаваная на Старых могілках у Пінску.

Працы

Зноскі

  1. 1 2 Józef Twardowski // NUKAT — 2002.
  2. 1 2 Józef Twardowski // MAK
  3. O rodzinie Strawińskich, Niewierasów i Gejnów wg Małgorzaty
  4. Ostromęcka J., Pamiętnik z lat 1862—1911, (oprac. Anna Brus) Warszawa 2004

Літаратура

Папярэднік:
Шыман Малеўскі
Рэктар Імператарскага Віленскага ўніверсітэта
1823—1824
Пераемнік:
Вацлаў Пелікан
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Твардоўскія
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі пінскія
Катэгорыя·Матэматыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1786 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Надворныя саветнікі
Катэгорыя·Матэматыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэктары
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1840 годзе