wd wp Пошук:

Эры Клас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клас.

Э́ры Клас (эст.: Eri Klas; 7 чэрвеня 1939, Талін26 лютага 2016[1]) — эстонскі дырыжор. Народны артыст Эстоніі (1978), Народны артыст СССР (1986). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Эстоніі (1985).

Біяграфія

З музычнай яўрэйскай сям’і. Пасля пачатку вайны Ганна Клас разам двухгадовым Эры эвакуіравалася на Урал. Дзеду і бабулі Эры Класа з боку бацькі прапанавалі эвакуіравацца з Эстоніі ў тыл Савецкага Саюза, але яны катэгарычна адмовіліся, таму што верылі ў гуманнасць немцаў. Бацька Эры Класа не жадаў пакідаць сваіх бацькоў адных і таксама адмовіўся эвакуіравацца. Пасля прыходу немцаў бацьку, дзеда і бабулю Класа арыштавалі, кінулі ў Талінскую турму, а затым расстралялі[2].

Вучыўся ў Талінскай дзіцячай музычнай школе па класе скрыпкі. У 1959 годзе скончыў Талінскае музычнае вучылішча (з 1975 года — імя Георга Отса)[3] па класе «харавое дырыжаванне». У 1964 годзе скончыў Талінскую кансерваторыю (клас Г. Эрнесакса).

З 1965 года дырыжор. Стажыраваўся ў Ленінградскай кансерваторыі (19641967) у М. С. Рабіновіча і ў Вялікім тэатры (19691971) у Б. Э. Хайкіна.

З 1975 галоўны дырыжор тэатра оперы і балета «Эстонія» ў Таліне. У 19851990 гадах адначасова галоўны дырыжор Шведскай каралеўскай оперы ў Стакгольме, у 19891991 гадах дырыжор Фінскай нацыянальнай оперы, у 19911996 гадах Сімфанічнага аркестра Орхуса Даніі, у 19962003 гадах - Сімфанічнага аркестра Нідэрландскага радыё. У 19982006 гадах з’яўляўся мастацкім кіраўніком філармоніі ў Тамперэ і галоўным дырыжорам Філарманічнага аркестра Тамперэ ў Фінляндыі, з 2006 яе дырыжор-лаўрэат, а таксама ў 1999—2002 гадах галоўным дырыжорам і мастацкім саветнікам аркестра «Ізраільская сімфаніета» у Беер-Шэва ў Ізраілі.

З 1999 года дырыжаваў на ўсіх Эстонскіх святах песні. З 2002 года мастацкі кіраўнік Талінскай філармоніі. З 2005 года ініцыятар правядзення і мастацкі кіраўнік летняга фестывалю культуры — Фестывалю Біргіты ў Таліне.

З 2003 года супрацоўнічаў з Маскоўскім тэатрам «Новая Опера» імя Я. У. Калабова, дзе дырыжуе спектаклі і канцэртныя праграмы. У 20062011 гадах — галоўны дырыжор, з 2013 года — запрошаны дырыжор тэатра.

Памёр 26 лютага 2016 года ў Таліне. Пахаваны ў Таліне на яўрэйскіх могілках Рахумяэ.

Творчасць

Пад кіраўніцтвам Класа пастаўлены оперы «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага, «Трубадур», «Травіята», «Луіза Мілер(руск.) бел.» Д. Вердзі, «Поргі і Бес(руск.) бел.» Д. Гершвіна, «Кацярына Ізмайлава(руск.) бел.» Д. Шастаковіча, «Жалезны дом» Э. Тамберга, балеты «Лебядзінае возера(руск.) бел.», «Спячая прыгажуня(руск.) бел.» П. Чайкоўскага, «Жызэль(руск.) бел.» А. Адана, «Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева, «Цудоўны мандарын» Б. Бартака і інш.

Зноскі

  1. Сканаў эстонскі дырыжор Эры Клас. // rus.delfi.ee. Праверана 26 лютага 2016.
  2. Яўрэйскі пашпарт
  3. Vilistlased

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (43):
Катэгорыя·Выпускнікі Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра
Катэгорыя·Дырыжоры Эстоніі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты СССР
Катэгорыя·Оперныя дырыжоры
Катэгорыя·Музычныя педагогі Эстоніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 чэрвеня
Катэгорыя·Музычныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белай зоркі 3 класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнай оперы «Эстонія»
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Рахумяэ
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Памерлі 26 лютага
Катэгорыя·Музычныя педагогі Фінляндыі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Эстоніі
Катэгорыя·Рыцары 1 класа шведскага ордэна Палярнай зоркі
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Дырыжоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Балетныя дырыжоры
Катэгорыя·Музычныя педагогі СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Эстонскай ССР
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Эстоніі
Катэгорыя·Памерлі ў Таліне
Катэгорыя·Дырыжоры СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Талінскага музычнага вучылішча імя Г. Отса
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Дырыжоры XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залатая маска»
Катэгорыя·Дырыжоры Вялікага тэатра
Катэгорыя·Народныя артысты Эстонскай ССР
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Таліна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Льва Фінляндыі
Катэгорыя·Дырыжоры Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таліне