wd wp Пошук:

Фінская нацыянальная опера

Фінская нацыянальная опера (фінск.: Suomen Kansallisooppera) — фінская дзяржаўная ўстанова культуры, спецыялізуецца ў галіне нацыянальнай оперы і балета.

Гісторыя

Першы нацыянальны фінскі тэатр з’явіўся ў 1911 годзе і да 1956 так і называўся — Фінскі нацыянальны тэатр. У 1911 годзе на базе тэатра была створана Фінская нацыянальная опера, а ўвосень 1921 — Фінскі нацыянальны балет. Некалькі дзесяцігоддзяў оперныя і балетныя спектаклі ставіліся на пляцоўцы Аляксандраўскага тэатра, і толькі ў 1993 годзе Фінская нацыянальная опера пераехала ва ўласны будынак, пабудаваны фінскімі архітэктарамі Эра Хювямякі, Юкі Кархунена і Рыста Паркінена на беразе заліва Тэеленлахці ў Хельсінкі. У будынку Оперы ёсць дзве залы: Вялікая оперная зала на 1350 месцаў і «Альміхол» на 300—500 месцаў.

Тэатральны сезон доўжыцца з жніўня па чэрвень, у час якога на сцэне праходзіць парадку 300 твораў, 190 з якіх на галоўнай сцэне. Рэпертуар уключае ў сябе ў сярэднім 15 опер і 9 балетаў на галоўнай сцэне. У будынку Оперы дзейнічае Балетная школа, разлічаная на 172 студэнта, дзе навучаюць класічнаму балету.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэатры, заснаваныя ў 1911 годзе
Катэгорыя·Фінская нацыянальная опера
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Тэатры паводле алфавіта