wd wp Пошук:

Эрнст Юнгер

Эрнст Ю́нгер (ням.: Ernst Jünger; 29 сакавіка 1895, Гайдэльберг, Германская імперыя — 17 лютага 1998, Рыдлінген, Германія) — нямецкі пісьменнік і філосаф. Акрамя сваіх палітычных эсэ, раманаў і дзённікаў, вядомы дзякуючы дакументальнаму апавяданню пра свой досвед у Першай сусветнай вайне — «У стальных навальніцах».

Біяграфія

Эрнст Юнгер паходзіў з сярэдняе класы. Бацька — інжынер-хімік, пазней фармацэўт. У 1901—1913 Эрнст навучаўся ў школе, а ў 1913 сышоў з хаты і ўступіў у Французскі замежны легіён. Аднак з пачаткам I сусветнай вайны служыў у імператарскім нямецкім войску на Заходнім фронце. У 1917 атрымаў Жалезны крыж I класы[7], а ў 1918 у званні лейтэнанта — найвышэйшую прускую ваенную ўзнагароду, Pour le Mérite.

Пасля вайны Юнгер служыў у войску Веймарскай рэспублікі да дэмабілізацыі ў 1923. У 1925 ажаніўся з Грэтай фон Яйнсен. Яны мелі двух дзяцей, Эрнста і Аляксандра (1934-93).

У 1927 пераехаў у Берлін. Вывучаў марскую біялогію, заалогію, батаніку, філасофію і стаў вядомым энтамолагам.

Пасля прыходу да ўлады нацыстаў Эрнст Юнгер адмовіўся і ад прапанаванага месца ў Рэйхстагу, і ад пасады кіраўніка Нямецкай акадэміі літаратуры[8]. Ён не стаў членам НСДАП, адмовіўся выступаць на гебельсавым радыё, напісаў у афіцыйную газету НСДАП «Völkischer Beobachter» ліст з забаронай публікаваць яго творы. Пасля таго, як з ветэранскай арганізацыі Гановерскага палка «Traditionsverein der 73er» былі выключаны ўсе яўрэі, Эрнст з братам Фрыдрыхам Георгам таксама пакінулі шэрагі гэтай арганізацыі[9].

У 1933 Юнгер з’ехаў з Берліна; гестапа зладзіла ў яго хаце ператрус.

У II сусветную вайну Эрнст Юнгер служыў капітанам. Знаходзячы на адміністрацыйнай пасадзе ў Парыжы, пазнаёміўся з Пікаса і Както. Пасля спробы забойства Гітлера быў зняты з пасады, паколькі быў асабіста знаёмы з некаторымі са змоўшчыкаў.

Пасля вайны выданні Юнгера спярша былі забаронены ў Германіі з-за падазрэнняў у супрацоўніцтве з нацыстамі. У 1950-я яго аўтарытэт быў адноўлены, у 1965 выйшаў зборнік яго твораў у 10 тамох.

У 1960 памерла яго жонка Грэта, і ў 1962 Эрнст ажаніўся з Лізелотай Лорэр.

Брат Эрнста Юнгера Фрыдрыха Георга — паэт і эсэіст.

У 1997 годзе Эрнст Юнгер перайшоў у каталіцтва. Памёр у Рыдлінгене ў 102-гадовым узросце, апошнім з носьбітаў ваеннага ордэна Pour le Mérite.

Творчасць

Эрнст Юнгер пасля I сусветнай вайны

Першым яго творам, выдадзеным у 1920 годзе, стала кніга «У стальных навальніцах» (ням.: In Stahlgewittern), якая прынесла яму нечаканую славу. Кніга была складзена на аснове ўласнага досведу аўтара і ацэненая як усхваленне вайны. Нягледзячы на яго дыстанцыянавасць ад нацыстаў, кніга «У стальных навальніцах» карысталася вялікім попытам у Германіі ў 1930-х[8].

У кнізе «Агонь і кроў» (ням.: Feuer und Blut, 1925), як і ў «У стальных навальніцах», Юнгер усхвальваў вайну як унутраную падзею. Ён крытыкаваў крохкасць і нестабільнасць дэмакратыі ў Веймарскай рэспубліцы, адзначаючы, што «ненавідзеў дэмакратыю як мор»[8].

У працы «Пра нацыяналізм і яўрэйскае пытанне» (ням.: Über Nationalismus und Judenfrage, выдадзенай у 1930, Юнгер прадставіў жыдоў пагрозай адзінству Германіі і рэкамендаваў асіміляцыю або эміграцыю ў Палесціну.

У 1948 былі надрукаваны яго дзённікі Другой сусветнай вайны пад назвай «Рэфлексіі» (ням.: Strahlungen).

Прэміі і ўзнагароды

Памяць

У 1985, у гонар 90-годдзя пісьменніка, нямецкая зямля Бадэн-Вюртэмберг заснавала прэмію яго імя па энтамалогіі. Яна ўручаецца штотры гады за выбітныя дасягненні па энтамалогіі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118558587 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Юнгер Эрнст // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://articles.chicagotribune.com/1993-08-01/entertainment/9308010313_1_ernst-junger-east-german-army-joachim-neugroschel
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118558587 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  7. Jünger , 2004
  8. 1 2 3 Hoffmann , 2004
  9. Hilary Barr An Exchange on Ernst Jünger (англ.) . New York Review of Books (24 чэрвеня 1993). Праверана 8 ліпеня 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гайдэльбергу
Катэгорыя·Памерлі 17 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Германіі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта