wd wp Пошук:

Эміль Крэпелін

Эміль Вільгельм Магнус Георг Крэпелін (ням.: Emil Wilhelm Magnus Georg Kraepelin; 15 лютага 1856, Нойштрэліц — 7 кастрычніка 1926, Мюнхен) — нямецкі псіхіятр. Вядомы як аўтар сучаснай назалагічнай канцэпцыі ў псіхіятрыі і класіфікацыі псіхічных захворванняў. Першым стварыў канцэпцыю «dementia praecox» — правобразу шызафрэніі; блізкую да сучаснай канцэпцыю маніякальна-дэпрэсіўнага псіхозу і параноі; унёс вялікі ўклад у разуменне прыроджанай прыдуркаватасці і істэрыі. Прапанаваў вучэнне аб рэгістрах. Быў піянерам культурнай псіхіятрыі і псіхафармакалогіі. Апісаў і назваў мноства псіхіятрычных паняццяў: шызафазія; слоўная акрошка; парафрэнія; кверулянцкае трызненне; алігафрэнія; хвароба Альцгеймера; аніяманія; стаў шырока ўжываць тэрмін «дысмарфафобія». Таксама вядомы шырокай педагагічнай дзейнасцю і грамадзянскай пазіцыяй прафілактыкі алкагалізму. Сярод прац па патапсіхалогіі вядомы метад «рахунак паводле Крэпеліна».

Быў прафесарам псіхіятрыі ў Гайдэльбергу. Скончыў медыцынскі факультэт у Лейпцыгу ў 1878 годзе, у 1886 быў запрошаны на кафедру душэўных і нервовых хвароб у Дэрпцкі ўніверсітэт і ўзначаліў універсітэцкую клініку на 80 месцаў. У 1891 г. вярнуўся ў Германію. З 1891 г. — прафесар Гайдэльбергскага ўніверсітэта, а з 1903 — Мюнхенскага ўніверсітэта. З 1922 г. працаваў у Мюнхенскім інстытуце псіхіятрыі. Ён пісаў вельмі шмат, пераважна па клінічнай псіхіятрыі і эксперыментальнай псіхалогіі, у якой быў вучнем В. Вунта. У 1883 г. выпусціў кароткі падручнік душэўных хвароб, які ўжо ў 1893 годзе выйшаў 4-м выданнем у значна павялічаным памеры. Яго падручнік «Psychiatrie» (1910—1915) вытрымаў мноства выданняў і быў перакладзены на шматлікія мовы.

Зноскі

  1. 1 2 Emil Kraepelin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Emil Kraepelin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Emil Kraepelin // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 21 мая 2021.
  4. Крепелин Эмиль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Псіхіятры Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нойштрэліцы
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Выпускнікі Вюрцбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1926 годзе
Катэгорыя·Памерлі 7 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1856 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Пахаваныя на гайдэльбергскіх могілках Бергфрыдгоф