wd wp Пошук:

Алігафрэнія

Алігафрэні́я (ад стар.-грэч.: ὀλίγος — малы + φρήν — розум) — разумовая недаразвітасць, прыроджаная ці набытая ў першыя гады жыцця дзіцяці. Прычыны: паталогія на ўзроўні генаў і храмасом, неспрыяльнае ўздзеянне экзагенна-арганічных фактараў на мозг зародка, плода дзіцяці, такія як алкагалізм бацькоў, таксікозы, асфіксія пры родах, нейраінфекцыі, чэрапна-мазгавыя траўмы і інш.). Найбольш тыповыя прыкметы алігафрэніі — недаразвіццё абстрактна-лагічнага мыслення, зніжэнне памяці, малы запас слоў(руск.) бел.. Інтэлектуальная недастатковасць часта спалучаецца з заганамі развіцця органаў, сістэм, будовы цела.

Лячэнне алігафрэніі сімптаматычнае.

Ступені

Адрозніваюць лёгкую, сярэднюю, цяжкую і глыбокую алігафрэнія.

Дзеці з лёгкай ступенню разумовай адсталасці (дэбільныя(руск.) бел.) у стане авалодаць праграмай дапаможнай школы, моўнымі навыкамі і нескладанымі прафесіямі; каэфіцыент інтэлектуальнага развіцця 50—69 балаў.

Да сярэдняй ступені разумовай адсталасці (імбецыльнасць) адносяцца дзеці з каэфіцыентам інтэлектуальнага развіцця 35—49 балаў, здольныя авалодаць толькі элементамі мовы і навыкамі самаабслугоўвання. Сістэматычная вучэбная і працоўная дзейнасць недаступная. Дарослыя самастойна жыць не могуць.

Пры цяжкай ступені разумовай адсталасці (каэфіцыент інтэлектуальнага развіцця 20—34 балы) інтэлектуальная недастатковасць больш выяўлена, парушана маторыка, ёсць фізічныя дэфекты.

Хворыя з глыбокай разумовай адсталасцю (ідыятыя) не маюць вышэйшых псіхічных функцый(руск.) бел., мова не развіваецца, увага не засяроджваецца, рэакцыя рэзка зніжана; каэфіцыент інтэлектуальнага развіцця ніжэй за 20 балаў. Патрабуюць пастаяннага догляду.

Зноскі

  1. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Дэфекталогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Інтэлектуальна-мнестычныя расстройствы
Катэгорыя·Алігафрэнапсіхалогія
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара