Парафрэнія, або парафрэнны сіндром — найбольш цяжкая форма сіндрому трызнення, больш цяжкая, чым параноя (паранаяльны сіндром) або параноід (параноідны сіндром).
Гэты тып трызнення характарызуецца спалучэннем трызнення велічы і трызнення ўздзеяння. Хворыя лічаць сябе вялікімі людзьмі, якія валодаюць фантастычнымі здольнасцямі, і пры гэтым адчуваюць сілу ўздзеяння звонку, альбо перакананыя, што самі могуць аказваць такое ўздзеянне. Напрыклад, “зносіны з іншапланецянамі” з дапамогай думак.
Сіндром можа таксама суправаджацца анейроіднымі абмарачэннямі свядомасці.
Дадзенае засмучэнне ўпершыню было апісана Эмілем Крэпелінам.