wd wp Пошук:

Эдмунд Аленбі

Э́дмунд Ге́нры Хі́нмен А́ленбі, 1-ы віко́нт А́ленбі (англ.: Edmund Henry Hynman Allenby, 1st Viscount Allenby; 23 красавіка 186114 мая 1936) — англійскі фельдмаршал.

Удзельнічаў у Англа-бурскай і Першай сусветнай войнах, праславіўся ў бітве пры Мэгіда, лічыцца апошняй класічнай бітвай з ужываннем кавалерыі.

Біяграфія

Аленбі нарадзіўся ў 1861 годзе ў Англіі. Скончыў каралеўскую ваенную акадэмію ў Сэндхерсце. Пасля заканчэння вучобы трапіў у 6-ы драгунскі батальён (англ.: 6th Inniskilling Dragoons).

Англа-бурская вайна

Аленбі быў накіраваны на праходжанне службы ў Афрыку, спачатку ў раён сучаснай Батсваны, потым — у «Зулуленд». У 1890 годзе ён вярнуўся ў Англію разам з часцью. У 1897 годзе атрымаў званне маёрf.

У 1898 годзе Аленбі перайшоў у Трэцюю кавалерыйскую брыгаду, раскварцірованую ў Ірландыі; і ў 1899 годзе зноў адправіўся ў Афрыку, дзе пачалася Другая Англа-бурская вайна. Скончыўшы вайну ў чыне палкоўнікf, Аленбі вярнуўся ў Англію ў 1902 годзе і прыняў камандаванне адборнымі кавалерийскими часцямі (англ.: 5th Royal Irish Lancers). З 1905 года да 1910 год Аленбі камандаваў 4-й кавалерыйскай брыгадай. Пасля гэтага, улічваючы яго вялікі вопыт у кавалерыі, Аленбі прызначылі інспектарам кавалерыі.

Першая сусветная вайна

Спачатку Аленбі быў адпраўлены на Заходні фронт, быў прызначаны камандуючым кавалерыйскай дывізіі і вызначыўся ў бітве пры Монсе, прыкрываючы англійскае адступленне. У 1915 годзе Аленбі камандаваў пятым корпусам у другой Іпрскай бітве. У кастрычніку таго ж года быў прызначаны камандуючым Трэцяй англійскай арміяй, але зняты пасля таго, як у бітве пры Арасе не выкарыстаў прарыў для прасоўвання.

Аленбі ўваходзіць пешшу ў іерусалімскія вароты

У 1917 Аленбі змяніў сэра Арчыбальда Мюрэя на пасадзе камандуючага Егіпецкім экспедыцыйным корпусам. Адразу пасля прыбыцця ён даведаўся, што яго адзіны сын загінуў на Заходнім фронце. Аленбі перанёс штаб з Каіра ў прыфрантавы Рафах, рэарганізаваў свае сілы і ўвёў у войсках строгую дысцыпліну. Акрамя таго, Аленбі наладзіў сталае фінансаванне Лоўрэнса Аравійскага.

Прааналізаваўшы прычыны няўдач свайго папярэдніка, Аленбі змог захапіць Газу, накіраваўшы войскі не ў лабавую атаку, а ў абыход, захапіўшы спачатку Беэр-Шэву (акрамя таго, Аленбі распачаў намаганні па дэзінфармацыі праціўніка). Гэта дазволіла англічанам перайсці ў наступ на палестынскім фронце, і 9 снежня яны ўзялі Іерусалім. Аленбі са сваімі афіцэрамі ўвайшоў у горад пешшу, а не верхам, аддаючы даніну значэнню святога горада.

Генерал Аленбі на малюнку 1917 года

Атакі немцаў на Заходнім фронце не дазвалялі англічанам перакідваць на блізкі ўсход падмацаванні, і пасля няўдалых спробаў захопу Амана ў сакавіку і красавіку 1918 года Аленбі спыніў наступ. Прыбыцце новых войскаў з калоній (Аўстраліі, Новай Зеландыі, Індыі, Паўднёвай Афрыкі; гэтыя часці былі перакінутыя з Месапатаміі і з Заходняга фронту) дазволіла яму аднавіць аперацыю. Пасля многіх падманных манеўраў і сімуляцыі дзейнасці у даліне Іардана, а таксама нападаў атрадаў Лоўрэнса Аравійскага на аб’екты ў турэцкім тыле, Аленбі накіраваў асноўны ўдар уздоўж узбярэжжа. Менш чым за суткі англійскія войскі дасягнулі Назарэта, Мэгіды і Джэніна; а ў наступныя дні былі захопленыя Хайфа і Аман. На працягу некалькіх дзён англійская кавалерыя, карыстаючыся падтрымкай англійскай авіяцыі (якая валодала абсалютнай перавагай), зайшла ў тыл туркам і перакрыла ім шлях да адступлення. Прарваў апошнюю лінію абароны турак, англічане 27 верасня занялі Дар’а, 1 кастрычнікаДамаск, 8 кастрычнікаБейрут, а 26 кастрычнікаХалеб. 30 кастрычніка Турцыя капітулявала.

Эдмунд Аленбі

Пасляваенны перыяд

У 1919 годзе Аленбі атрымаў званне фельдмаршала і тытул віконтаа Мэгіда і Фелікстоў. Ён заставаўся на Блізкім Усходзе да 1925 у якасці Вярхоўнага камісара (англ.: High Commissioner) Егіпта і Судана, да атрымання імі незалежнасці. Аленбі сышоў у адстаўку ў 1925 годзе. З 1926 — рэктар Эдынбургскага універсітэта. Памёр у Лондане ў 1936 годзе, ад разрыву анеўрызмы сасудаў галаўнога мозгу.

Імя Аленбі носяць назвы вуліц у многіх гарадах Ізраіля і ў Бейруце, напрыклад, у Тэль-Авіве вуліца Аленбі з’яўляецца адной з цэнтральных гандлёвых вуліц; яго імем названы і адзін з мастоў праз Іардан. Ролю генерала Аленбі ў эпічнай стужцы «Лоўрэнс Аравійскі» выканаў Джэк Хокінс.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Edmund Allenby, 1st Viscount Allenby // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. Guy de Crecy, Comte de Rochefort sur Yvelin // The Peerage
  4. 1 2 3 4 5 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  5. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Кавалеры бельгійскага Ваеннага крыжа
Катэгорыя·Памерлі 14 мая
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Сярэбранага юбілею караля Георга V
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Лазні
Катэгорыя·Памерлі ў 1936 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фельдмаршалы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Катэгорыя·Кавалеры Ордэна Міхая Храбрага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 1 класа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Іаана Іерусалімскага (Вялікабрытанія)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нотынгемшыры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1861 годзе
Катэгорыя·Вялікія афіцэры Ваеннага ордэна Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кароны Румыніі 1 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кветак паўлоўніі
Катэгорыя·Брытанскі мандат у Палесціне
Катэгорыя·Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1914—1918
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Сербія)
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За выдатныя заслугі» (ЗША)
Катэгорыя·Узнагароджаныя Каранацыйным медалём Георга V
Катэгорыя·Кавалеры іарданскага ордэна Адраджэння
Катэгорыя·Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ордэна
Катэгорыя·Узнагароджаныя Зоркай 1914—1915
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
Катэгорыя·Узнагароджаныя Брытанскім медалём Перамогі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вэстмінстэрскім абацтве
Катэгорыя·Узнагароджаныя Брытанскім ваенным медалём
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна