wd wp Пошук:

Монс

Монс (фр.: і лац.: Mons, нідэрл.: Bergen, пікард.: Mon(t)) — горад у Бельгіі, за 50 км на паўднёвы захад ад Бруселя, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Эно. Размешчаны на канале Самбра — Шэльда. Гістарычна вядомы як сталіца графства Эно. Насельніцтва — 99,2 тыс. жыхароў (2006).

Гісторыя

Назву горад атрымаў па лагеры, які быў наладжаны тут Юліям Цэзарам, а лагер, у сваю чаргу — па ўзгорку (лац.: Montes — «гара»), на якіх раскінуўся сучасны Монс. Паселішча на месцы цяперашняга Монса існавала яшчэ ў эпоху неаліту. Горад быў заснаваны ў VII стагоддзі.

Эканоміка

Прадпрыемствы коксахімічнай, шкло-керамічнай, цэментавай, харчовы, лёгкай (вытворчасць палатна, ваўняных і баваўняных тканак, пляценне карунак) прамысловасці; металаапрацоўка. Монс — чыгуначны вузел. Гістарычна — цэнтр каменнавугальнага басейна.

Славутасці

Сабор Св. Валтруды

У горадзе — універсітэт, музей вытанчаных мастацтваў. У Монсе шмат архітэктурных помнікаў XI-XVIII стагоддзяў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з французскай
Монс
Камуны правінцыі Эно
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Гарады Бельгіі