wd wp Пошук:

Халеб

Ха́леб[2] (араб. حَلَبُ‎‎, арм.: Հալեպ), або Алепа (італ.: Aleppo), антычная Бероя (стар.-грэч.: Βέροια, лац.: Beroea) — найбуйнейшы горад Сірыі і цэнтр аднайменнай самай населенай мухафазы краіны. З насельніцтвам у 2.301 570 жыхароў (2005) Алепа з’яўляецца і адным з самых буйных гарадоў Леванта. На працягу многіх стагоддзяў Алепа быў самым буйным горадам у Вялікай Сірыі і трэцім па велічыні ў Атаманскай імперыі, пасля Канстанцінопаля і Каіра.

Гісторыя

Алепа — адзін з самых старажытных пастаянна населеных гарадоў свету, ён быў заселены да 6 тысячагоддзя да нашай эры. Раскопкі ў Тэль ас-Сауда і Тэль аль-Ансары (поўдзень старой часткі горада) паказваюць, што вобласць была заселеная сама меней у другой палове III тысячагоддзя да нашай эры. Алепа згадваецца ў хецкіх надпісах, у надпісах Мары на Еўфраце, у цэнтральнай Анатоліі, і ў горадзе Эбла, дзе ён апісваецца як адзін з галоўных цэнтраў гандлю і горад ваеннага мастацтва.

Горад мае значнае месца ў гісторыі, бо размешчаны на Вялікім шаўковым шляху, які праходзіў праз Сярэднюю Азію і Месапатамію. Калі ў 1869 быў адкрыты Суэцкі канал, грузы пачалі перавозіць па вадзе і роля Алепа як гандлёвага горада знізілася. Зараз Алепа перажывае адраджэнне і паступова вяртаецца ў цэнтр увагі. Нядаўна горад заваяваў тытул «Сталіца ісламскай культуры 2006».

Геаграфія

Размешчаны ў паўночнай частцы Сірыі, паміж Аронтам і Еўфратам, на стэпавай рацэ Куэйкэ (араб. قويق), у паўночна-заходняга падножжа бясплоднага ўзвышша, у шырокай катлавіне, акружанай з усіх бакоў высокімі вапнавымі сценамі, на вышыні 380 м і ў 350 км на паўночны ўсход ад Дамаска.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. https://worldpopulationreview.com/world-cities/aleppo-population
  2. Напісанне ў адпаведнасці з арт. Халеб. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Гарады Сірыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак