wd wp Пошук:

Камеды Франсэз

«Камеды́ Франсэ́з»[5] (фр.: Comédie-Française), афіцыйная назва Тэа́тр Франсэ́ або Францу́зскі Тэа́тр (фр.: Théâtre-Français) — найстарэйшы нацыянальны тэатр Францыі, які месціцца ў цэнтры Парыжа, у 1-й адміністрацыйнай акрузе горада, у палацы Пале-Раяль. Заснаваны ў 1680 годзе ў Парыжы паводле ўказа Людовіка XIV, які аб’яднаў тэатр Мальера(англ.) бел., што раней зліўся з тэатрам «Марэ(англ.) бел.», і тэатр «Бургундскі атэль(руск.) бел.».

Валодаў манаполіяй на выкананне літаратурнай драмы, атрымліваў датацыю, што дазваляла запрашаць лепшых акцёраў. Стаў школай акцёрскага і рэжысёрскага майстэрства.

У час французскай рэвалюцыі канца 18 стагоддзя «Камеды Франсэз» распаўся на «Тэатр Нацыі» і «Тэатр Рэспублікі», якія ў 1799 годзе зноў аб’ядналіся пад назвай «Камеды Франсэз».

У розны час у «Камеды Франсэз» выступалі Ф. Ж. Тальма, Э. Рашэль(руск.) бел., С. Бернар, Б. К. Каклен(руск.) бел., Ж. Л. Баро і інш.

У наш час «Камеды Франсэз» захоўвае ў рэпертуары творы Мальера, П. Карнеля, Ж. Расіна, П. Бамаршэ, класічныя традыцыі.

Зноскі

  1. Brockett O. G., Hildy F. J. History of the Theatre, Tenth Edition — 2008. — P. 195. — ISBN 978-0-205-51186-0
  2. https://www.comedie-francaise.fr/fr/les-salles
  3. https://www.comedie-francaise.fr/fr/budgets-et-statuts
  4. https://www.comedie-francaise.fr/fr/les-salles#
  5. Напісанне паводле БЭ

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Тэатры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Тэатры Парыжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных