wd wp Пошук:

Эвалдас Ігнатавічус

Э́валдас Ігната́вічус (літ.: Evaldas Ignatavičius; 8 лютага 1967, Укмярге) — літоўскі дыпламат, пасол Літвы ў Рэспубліцы Беларусь з 2013 па 2016.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Укмярге. Скончыў філалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта (1992). У 1994 годзе скончыў курсы дыпламатыі ў Інстытуце міжнародных адносін Лідса (Вялікабрытанія). Працаваў у Аддзеле Усходняй і Цэнтральнай Еўропы Міністэрства замежных спраў Літвы (19911995). У 19951998 гадах займаў пасаду саветніка пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Польшча. У 19982000 гадах быў кіраўніком аддзела Усходняй Еўропы і Сярэдняй Азіі Міністэрства замежных спраў Літвы, затым працаваў генеральным консулам Літвы ў Калінінградзе.

У 20012002 гадах віцэ-міністр замежных спраў, у 20022003 гадах — дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Літвы.

У 20022004 гадах працаваў выкладчыкам Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта. У 2004 годзе сакратар Міністэрствы замежных спраў і затым з 1 верасня 2004 года да 14 студзеня 2009 года Надзвычайны і паўнамоцны пасол Літоўскай Рэспублікі ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія. З 19 студзеня 2009 года сакратар Міністэрствы замежных спраў Літвы. З 2009 па 2012 — віцэ-міністр замежных спраў. 20 сакавіка 2013 года прызначаны паслом Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь[1].

Валодае англійскай, нямецкай, польскай, беларускай, рускай[2] мовамі. Узнагароджаны крыжом камандора ордэна «За заслугі перад Літвой». Жанаты, двое дзяцей — сын і дачка.

Зноскі

  1. Эвалдас Ігнатавічус прызначаны паслом Літвы ў Беларусі Архівавана 8 кастрычніка 2016.
  2. «Падзеі ва Ўкраіне сталі шокам для Літвы», — амбасадар Літвы ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус(нявызн.) . Радыё «Свабода» (9 красавіка 2015). Праверана 3 снежня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Камандоры ордэна «За заслугі перад Літвой»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Укмярге
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паслы Літвы ў Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Намеснікі міністра замежных спраў Літвы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Паслы Літвы ў Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта