wd wp Пошук:

Шарль Эрміт

Шарль Эрмі́т (фр.: Charles Hermite; 24 снежня 1822, Дзьёз, Францыя14 студзеня 1901, Парыж) — французскі матэматык, прызнаны лідар матэматыкаў Францыі ў другой палове XIX стагоддзя. Член Парыжскай акадэміі навук з 1856 года. Член Лонданскага Каралеўскага таварыства (1873), замежны ганаровы член Пецярбургскай Акадэміі навук (1895). Узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна (1892).

Наведваў каледж Генрыха IV, з 1841 г. вучыўся ў ліцэі Людовіка Вялікага. З 1842 па 1845 г. вучыўся ў парыжскай Політэхнічнай школе. Абараніўшы дысертацыю, становіцца (1869) прафесарам Політэхнічнай школы, дзе выкладаў да 1876 года. У 1869-1897 гадах — прафесар Парыжскага факультэта навук, выкладаў таксама ў Нармальнай школе.

Асноўныя работы прысвечаны тэорыі лікаў, тэорыі квадратычных форм, тэорыі інварыянтаў, артаганальных мнагачленаў, эліптычных функцый і алгебры. Даследаваў клас артаганальных мнагачленаў (мнагачлен Эрміта). Зрабіў уклад у тэорыю алгебраічных формаў і іх інварыянтаў, у тым ліку ў тэорыю прадстаўлення цэлых лікаў алгебраічнымі формамі і іншыя прыкладанні да тэорыі лікаў. У ходзе гэтых работ адкрыў асаблівыя білінейныя формы (форма Эрміта). Эрміт паказаў, што лік e (аснова натуральнага лагарыфма) з’яўляецца трансцэндэнтным (1873).

Вядома праца Эрміта «Аб рашэнні ўраўнення пятай ступені» (Sur la rsolution de l`quatia du cinquime degr, 1858)[7].

Найбольш вядомы яго вучань Анры Пуанкарэ.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. 1 2 Эрмит Шарль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 3 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 MacTutor History of Mathematics archive
  6. Матэматычная генеалогія — 1997.
  7. Эрмит Шарль (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1901 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1822 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Політэхнічнай школы
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Генрыха IV
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Памерлі 14 студзеня
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Матэматыкі ў тэорыі лікаў
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Мозель
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Сарбоны
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манпарнас
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Матэматыкі Францыі