wd wp Пошук:

Анры Пуанкарэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пуанкарэ.

Жуль Анры Пуанкарэ (фр.: Jules Henri Poincaré; 29 красавіка 1854, Нансі, Францыя17 ліпеня 1912, Парыж) — французскі матэматык, фізік, астраном і філосаф. Кіраўнік Парыжскай акадэміі навук (1906), член Французскай акадэміі (1908) і яшчэ больш чым 30 акадэмій свету.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Політэхнічную (1875) і Горную (1879) школы. 3 1881 у Парыжскім універсітэце (з 1886 прафесар), адначасова з 1893 член Бюро даўгот.

Науковая дзейнасць

Навуковыя працы па тэорыі лікаў, алгебры, тапалогіі, тэорыях функцый, дыферэнцыяльных ураўненняў і імавернасцей, матэматычнай і тэарэтычнай фізіцы, нябеснай механіцы і касмагоніі, метадалогіі навуковага пазнання. Пабудаваў якасную тэорыю дыферэнцыяльных ураўненняў, распрацаваў тэорыю інтэгральных інварыянтаў і інш. Адкрыў аўтаморфныя функцыі ад адной камплекснай зменнай (1883) і распрацаваў іх тэорыю. Увёў асноўныя паняцці камбінаторнай тапалогіі, даў уласную інтэрпрэтацыю геаметрыі Лабачэўскага (1882). Вызначыў фігуры важкіх вадкасцей пры іх вярчэнні ва ўласным гравітацыйным полі, даказаў існаванне фігур раўнавагі, адрозных ад эліпсоіда-, кольца- і грушападобных і даследаваў іх устойлівасць. Незалежна ад А. Эйнштэйна развіў матэматычныя асновы спецыяльнай тэорыі адноснасці, увёў тэрмін «пераўтварэнні Лорэнца». Даследаваў праблемы цеплаправоднасці, электрамагнетызму, оптыкі, тэорыі пругкасці, тэорыі патэнцыялу.

Гісторыкі адносяць Анры Пуанкарэ да найвялікшых матэматыкаў усіх часоў. Ён лічыцца, разам з Гільбертам, адным з апошніх матэматыкаў-універсалаў (вучоных, здольных ахапіць усе матэматычныя вынікі свайго часу). Яго пяру належаць больш за 500 артыкулаў і кніг.

Працы

Асноўныя працы (гл. таксама Поўны спіс публікацый Архівавана 10 чэрвеня 2012.):

Узнагароды

Ушанаванне памяці

Іменем Пуанкарэ названы кратар на адваротным баку Месяца.

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Jules Henry Poincare // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. POINCARÉ Jules Henri // Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834. Праверана 17 жніўня 2020.
  4. 1 2 3 www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. https://www.landrucimetieres.fr/spip/spip.php?article964 Праверана 13 сакавіка 2020.
  7. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  8. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 2 мая 2018.
  9. Матэматычная генеалогія — 1997.
  10. Французская акадэмія — 1635. Праверана 8 чэрвеня 2022.
  11. NNDB — 2002. Праверана 2 мая 2018.
  12. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 2 мая 2018.
  13. NNDB — 2002.

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Сюлі-Прудом
Анры Пуанкарэ
Французская акадэмія, крэсла 24

1908—1912
Пераемнік:
Альфрэд Капу
Тэмы гэтай старонкі (45):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нансі
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Політэхнічнай школы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Члены Гётынгенскай акадэміі навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Матэўчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Палярнай зоркі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1912 годзе
Катэгорыя·Таполагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1854 годзе
Катэгорыя·Фізікі Францыі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Сарбоны
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 красавіка
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Людзі, у гонар якіх названы кратар на Месяцы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манпарнас
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём Каралеўскага астранамічнага таварыства
Катэгорыя·Астраномы Францыі
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 17 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Кэтрын Брус
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Матэматыкі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак