wd wp Пошук:

Юрый Канстанцінавіч Фамічоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фамічоў. Юрый Канстанцінавіч Фамічо́ў[1] (руск.: Юрий Константинович Фомичёв; 30 кастрычніка 1929 — 2 сакавіка 2015) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі, доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1968). Заслужаны работнік народнай адукацыі БССР[2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Чыстапаль Татарскай АССР (Рэспубліка Татарстан, Расія). У 1948 годзе скончыў сярэднюю школу ў Мінску і паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут на лячэбны факультэт. Інстытут скончыў у 1954 годзе, вучыўся ў аспірантуры і ў 1957 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў у Інстытуце эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Міністэрства аховы здароўя БССР. У пачатку 1960-х гг. павышаў кваліфікацыю ў Маскве і Англіі[2]. У 1966 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. З 1967 года Ю. К. Фамічоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, загадваў Праблемнай навукова-даследчай лабараторыяй эксперыментальнай біялогіі. Адначасова ў 1969—1988 гг. займаў пасаду загадчыка кафедрай мікрабіялогіі біялагічнага факультэта. У 1970 годзе знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Вялікабрытаніі, дзе на працягу 6 месяцаў працаваў у Эдынбургскім універсітэце[2]. У 1971—1973 гг. займаў пасаду дэкана біялагічнага факультэта БДУ. З 1988 года займаў пасаду загадчыка кафедрай генетыкі, у 1993—2011 гг. — прафесара кафедры мікрабіялогіі[2].

Памёр Ю. К. Фамічоў 2 сакавіка 2105 г. Пахаваны на Паўночных могілках ў Мінску[2].

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у т.л. 40 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы, 10 лекцыйных курсаў у галіне агульнай мікрабіялогіі, генетыкі бактэрый, малекулярнай біялогіі, генетычнай інжынерыі[2].

Пад кіраўніцтвам Ю. К. Фамічова абаронены 4 доктарскія і каля 40 кандыдацкіх дысертацый[2].

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Сайт біялагічнага факультэта (руск.)  // Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэканы біялагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Уладальнікі ганаровага звання Беларускай ССР
Катэгорыя·Мікрабіёлагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Мікрабіёлагі СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі 2 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў