wd wp Пошук:

Хурма

Хурма (Diospyros) — род субтрапічных і трапічных лістападных або вечназялёных дрэў і хмызнякоў сямейства эбенавыя (Ebenaceae). Дрэвы дажываюць да пяцісот гадоў. У многіх відаў пладоў ядомыя — яны ўяўляюць сабой буйныя аранжавыя сакавітыя ягады. Каля 500 відаў. Пашыраны ў трапічных (пераважна дажджавых лясах Малайскага архіпелага) і субтрапічных паясах, некаторыя дасягаюць Японіі і Паўночнай Амерыкі. На Каўказе 1 рэліктавы від — хурма звычайная. Вырошчваюць 2 віды: хурму ўсходнюю і хурму вірджынскую.

Плады

Плод — ягада, дыяметрам да 10 см. Свежыя плады хурмы ўсходняй маюць да 25 % монацукрыдаў, сушаныя — да 62 %, жалеза, вітамін С, не маюць кіслот[3][4].

Гаспадарчае значэнне

Харчовыя, тэхнічныя, лекавыя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Бесараб С. В. Заметки фитохимика. Хурма // Хабр — habr.com, 19 декабря 2018, 15:17
  4. Бесараб С. В. Хурма 2.0 Инструкция по употреблению // Хабр — habr.com, 24 декабря 2018, 19:43

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эбенавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Садавіна